Мінск 06:32

Заведзена крымінальная справа супраць 12 чалавек за незаконнае паляванне з верталёта

6 лістапада, Позірк. Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу на 12 паляўнічых, якія ў 2023 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці незаконна палявалі, у тым ліку з выкарыстаннем механічнага паветранага (верталёт Мі-2) і наземнага транспарту, паведамляе Генеральная пракуратура.

Справа ўзбуджаная паводле ч. 2 і ч. 4 ст. 282 (незаконнае паляванне) і ч. 3 ст. 2821 (незаконныя перамяшчэнне (транспарціроўка) або раздзелка дзікіх жывёл) ​​Крымінальнага кодэкса.

Адзначаецца, што абвінавачаныя здабылі, перамясцілі і разрабілі чатыры лася, а таксама аднаго бурага мядзведзя і адну дзікую птушку — даўгахвостую няясыць, віды якіх уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Падчас палявання мужчыны выкарыстоўвалі “дарагія сучасныя прылады для забеспячэння дакладнай і далёкай сувязі ў жорсткіх умовах надвор’я — радыёстанцыі; высочвання здабычы — квадракоптары; дакладнага навядзення на мэту — прыцэльныя прынады і прыборы начнога бачання; перамяшчэння туш дзікіх жывёл — квадрацыклы і пазадарожнікі”.

Дзеяннямі абвінавачаных навакольнаму асяроддзю нанесены ўрон у асабліва буйным памеры ў суме 93 тыс. рублёў, гаворыцца ў рэлізе.

Падчас папярэдняга следства ўрон кампенсаваны часткова — у суме 68 тыс рублёў, пры гэтым на маёмасць паляўнічых коштам каля 1 млн рублёў накладзены арышт.

Пяць абвінавачаных знаходзяцца пад вартай, сем — пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Летась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — Мінлясгас

4 лістапада, Позірк. У 2023 годзе на ўнутраным паляўнічым турызме Міністэрства лясной гаспадаркі зарабіла больш за 21 млн рублёў — на 8% больш, чым годам раней, паведаміў 4 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз. …
Падзяліцца: