Мінск 10:25

Уладальніка навінавага партала s13.ru Чабоцьку другі раз судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула

Фота: БАЖ

7 лістапада, Позірк. Суд Ленінскага раёна Гродна 6 лістапада разгледзеў адміністрацыйную справу ўладальніка рэгіянальнага навінавага інтэрнэт-партала s13.ru Сяргея Чабоцькі.

Тэлеграм-канал “Суды, затрыманні. Гродна і вобласць” паведамляе, што мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства).

Рашэнне суда невядомае.

25 кастрычніка Чабоцька быў арыштаваны на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Сайт і сацсеткі праекта не абнаўляюцца з 23 кастрычніка.

30 кастрычніка стала вядома, што кантэнт s13.ru і яго тэлеграм-канала прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у няволі цяпер знаходзіцца 36 прадстаўнікоў медыя.

Падзяліцца: