Мінск 07:30

Лукашэнка памілаваў яшчэ 31 асуджанага з палітычных матываў

7 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 31 чалавека, асуджанага за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”, паведаміла яго прэс-служба.

Адзначаецца, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын. 17 маюць хранічныя захворванні, 3 з’яўляюцца інвалідамі, дзеці ёсць у 27 асуджаных, з іх 7 — шматдзетныя.

Асуджаныя “вызваленыя ад асноўнага пакарання без зняцця судзімасці”. Міністэрства ўнутраных спраў “забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі”.

(Будзе дапоўнена.)

Падзяліцца: