Мінск 07:56

Лукашэнка цынічны, выпускаючы палітвязняў і ўзмацняючы рэпрэсіі — Латушка

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 8 лістапада 2024 года ў 10:57

7 лістапада, Позірк. “Важна, што з турмаў выходзяць палітвязні, але Лукашэнка цынічны ў сваёй палітыцы, выпускаючы на свабоду невінаватых, з якіх не здымаецца судзімасць, і адначасова маштабуючы рэпрэсіі”, — такое меркаванне ў каментары “Позірку” выказаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, каментуючы паведамленне аб памілаванні Аляксандрам Лукашэнкам яшчэ 31 асуджанага за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.

“Дыктатар правай рукой падпісвае памілаванне ў дачыненні ні ў чым не вінаватых беларусаў, незаконна асуджаных рэжымам, а левай рукой — загады аб маштабных затрыманнях, арыштах па ўсёй краіне, якія пачаліся з канца кастрычніка і не спыняюцца да сённяшняга дня”, — сказаў Латушка.

Паводле яго слоў, рэйды сілавікоў працягваюцца, толькі ў Слоніме і Смаргоні за адзін дзень затрымана не менш за 50 чалавек. “Гэта страшная матэматыка дыктатуры. Лукашэнка не спыняе канвеер рэпрэсій”, — канстатаваў палітык.

Гл. таксама па тэме:

Лукашэнка памілаваў яшчэ 31 асуджанага з палітычных матываў (дапоўнена)

Падзяліцца: