Ціханоўская вітала памілаванне 31 палітвязня і заклікала Лукашэнку вызваліць усіх
8 лістапада, Позірк. Памілаванне Аляксандрам Лукашэнкам 31 палітвязня з’яўляецца добрай навіной, бо “многія сем’і, нарэшце, будуць разам”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Гэта сапраўднае свята для родных, сяброў і ўсіх нас”, — сказала палітык.
“Мы вітаем гэты крок і заклікаем да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Бо пераслед, на жаль, не спыняецца. Вызваляючы адных, рэжым працягвае катаваць і кідаць за краты іншых”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Аб памілаванні Лукашэнкам 31 чалавека, асуджанага за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”, стала вядома 7 лістапада.
Адзначалася, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын. 17 маюць хранічныя захворванні, 3 з’яўляюцца інвалідамі, дзеці ёсць у 27 асуджаных, з іх 7 — шматдзетныя.
Асуджаныя “вызваленыя ад асноўнага пакарання без зняцця судзімасці”. Міністэрства ўнутраных спраў “забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі”.
27 верасня на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска Лукашэнка заявіў, што практыка памілавання “асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці” будзе працягнутая, бо гэта — “канстытуцыйны абавязак прэзідэнта”.
Паводле слоў Лукашэнкі, вызваляцца будуць “тыя, якія абяцалі, каяліся, што зменяць сваю пазіцыю, не будуць перашкаджаць іншым людзям”. Пры гэтым “бывае, што яны парушаюць свае абавязацельствы”, дадаў ён.
Лукашэнка таксама заявіў, што перад прыняццем рашэнняў аб памілаванні палітвязняў на яго “ніхто не ціснуў”.
У 2020 годзе падчас масавых пратэстаў, на яго думку, “многія людзі, асабліва маладыя, не цямілі і “паперлі” ў агульнай масе”. “Адна справа, калі ты дзесьці там у натоўпе ішоў, а іншая — калі здзяйсняў крымінальна каральнае злачынства”, — адзначыў Лукашэнка, не згадаўшы, што ў крымінальным парадку да рэальных тэрмінаў зняволення дагэтуль прыгаворваюцца звычайныя ўдзельнікі мірных маніфестацый (арт. 342 КК).
16 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 37 чалавек, асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”, 4 верасня і 16 жніўня паводле такога ж механізму было памілавана па 30 чалавек.
На пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі аб выхадзе 18 палітвязняў, які адбыўся пасля заявы Лукашэнкі аб вызваленні яго “вельмі цяжкахворых” апанентаў.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала ў тэлеінтэрв’ю тады адзначыў, што пасля згаданай заявы было вызвалена 14 чалавек. Сярод іх быў хворы на рак старшыня Партыі БНФ (ліквідаваная ўладамі) Рыгор Кастусёў.
У Беларусі на 8 лістапада 1.287 чалавек прызнана палітычнымі зняволенымі. Столькі ж было і двума днямі раней, аднак у параўнанні з 5 лістапада іх колькасць зменшылася адразу на 25. “Позірк” накіраваў праваабаронцам запыт, ці не звязана гэта, у прыватнасці, з апошнім указам аб памілаванні. Праваабарончы цэнтр “Вясна” адказаў, што не звязана, са спісу прыбраныя “людзі, якія цягам [апошняга] месяца выйшлі на волю”.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Моц Калеснікавай нікуды не зніклаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАгульны ўраджай збожжавых і зернебабовых у 2024 годзе склаў 10,3 млн тон — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзевяць дзён суды разгледзяць дзевяць пазоваў аб ліквідацыі і прыпыненні дзейнасці спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Базавы сцэнарый для эканомікі на 2025 год — згасанне росту ВУПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–11 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства