Галоўчанка не выключыў будаўніцтва другога цэлюлознага камбіната, хоць першы генераваў страты
9 лістапада, Позірк. “Мы зараз плануем стварэнне новых вытворчасцей па дрэваапрацоўцы, магчыма, другі цэлюлозны камбінат з’явіцца ў Беларусі. І глыбокая перапрацоўка драўніны: адразу некалькі праектаў па вытворчасці новых, у тым ліку інавацыйных, вырабаў з дрэва”, — заявіў дзяржСМІ прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 9 лістапада ў Быхаўскім раёне (Магілёўская вобласць).
Ён прыняў удзел у акцыі “Дай лесу новае жыццё!” па яго аднаўленні пасля ліпеньскага ўрагану.
Паводле Галоўчанкі, на працягу месяца ў ёй прынялі ўдзел больш як 70 тыс. чалавек.
“І вынікі таксама нядрэнныя: каля 5 тыс. га лясных насаджэнняў адноўлена. І высаджана больш за 34 млн саджанцаў. Лічба вялікая. Хоць я памятаю, у жніўні, калі міністр лясной гаспадаркі прэзідэнту дакладваў, казаў, што больш за 27 млн саджанцаў наўрад ці высадзім — такой колькасці не будзе”, — сказаў прэм’ер-міністр.
Паводле міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Куліка, за восень у краіне будзе адноўлена каля 6 тыс. га лясных насаджэнняў з пашкоджаных 13 тыс.
“Цяпер працы ідуць у лісцяных лесасеках, балоцістай мясцовасці і па нарыхтоўцы дробнатаварнай драўніны. Адразу пасля распрацоўкі ідзе лесааднаўленне”, — удакладніў кіраўнік ведамства.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. Найбольш ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
У тыя дні з-за непагадзі загінулі сем чалавек.
Агульная плошча пашкоджаных ураганам лясных насаджэнняў складае 25 тыс. га, запас драўніны на гэтым участку — 2,4 млн куб. м. Такія звесткі прывяла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі ў справаздачы аб наведванні ім Шклоўскага раёна (Магілёўская вобласць) 11 кастрычніка.
Яны разыходзяцца са словамі першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Драгуна. Ён заявіў у эфіры тэлеканала АНТ 18 жніўня, што агульная плошча пашкоджаных ліпеньскай непагаддзю лясных насаджэнняў перавысіла 44 тыс. га, гэта значыць назваў лічбу ў 1,7 раза большую.
Згодна з прадэманстраванай у тэлеэфіры карце, тры чвэрці гэтай плошчы (33 тыс. га) прыпала на Гомельскую вобласць, у Магілёўскай вобласці пацярпела 7,6 тыс. га, у Брэсцкай — 1,5 тыс. га, Гродзенскай — 991 га, Мінскай — 778 га, Віцебскай — 532 га.
Пры гэтым агульны аб’ём буралому чыноўнік ацаніў у 6 млн куб. м. Гэтая лічба блізкая да той, якую назвала прэс-служба Лукашэнкі (5,7 млн куб. м).
У Беларусі дзейнічае адзін вытворца цэлюлозы — ААТ “Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат” (Гомельская вобласць). Камбінат пачаў працу ў 1968 годзе, першапачаткова спецыялізаваўся на вытворчасці гофракардону і гофраўпакоўкі.
У 2010 годзе быў падпісаны кантракт з кітайскай кампаніяй CAMCE на будаўніцтва завода сульфатнай беленай цэлюлозы на яго базе. 85% ад агульнай сумы будаўніцтва ў 800 мільёнаў долараў склаў кітайскі звязаны крэдыт. Планавалася, што вытворчасць пачне працаваць у 2015 годзе. Мясцовыя жыхары збіралі подпісы супраць будаўніцтва новага прадпрыемства ў сувязі з пагрозамі па экалогіі.
Узвядзенне аб’ектаў адбывалася з вялікім адставаннем ад графіка. У 2019 годзе кіраўніцтва Светлагорскага ЦКК пачало працэдуру разрыву кантракта з кітайскім генпадрадчыкам. У сярэдзіне таго года завод працаваў у рэжыме доследна-прамысловай эксплуатацыі. Пазыкі ААТ “Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат” перад кітайскімі банкамі часткова пагашаліся Міністэрствам фінансаў Беларусі.
У выніку ўвесь камбінат стаў стратным прадпрыемствам. Прыбытак ён прадэманстраваў толькі паводле вынікаў 2021 года.
У 2020 годзе не менш як тры рабочыя загінулі з-за двух надзвычайных здарэнняў на заводзе, яшчэ трое — ад выбуху ў адным з цэхаў камбіната 7 чэрвеня мінулага года.
Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу аб выбуху на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце (Гомельская вобласць), паведаміла прэс-служба нагляднага ведамства ў ліпені.
Падазраваным па справе з’яўляецца “намеснік начальніка цэха”. Яму інкрымінавана “парушэнне правілаў аховы працы службовай асобай, адказнай за іх выкананне, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб” (ч. 3 арт. 306 КК).
У кастрычніку 2023 года Эканамічны суд Гомельскай вобласці вынес рашэнне аб спагнанні з ААТ “Светлагорскі ЦКК” у даход рэспубліканскага бюджэту больш за 3,3 млн рублёў у якасці кампенсацыі шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю. Падрабязнасці невядомыя.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Моц Калеснікавай нікуды не зніклаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАгульны ўраджай збожжавых і зернебабовых у 2024 годзе склаў 10,3 млн тон — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзевяць дзён суды разгледзяць дзевяць пазоваў аб ліквідацыі і прыпыненні дзейнасці спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Базавы сцэнарый для эканомікі на 2025 год — згасанне росту ВУПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–11 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства