Мінск 08:17

За двое сутак на пажарах загінула шэсць чалавек

Крыніца: МНС

10 лістапада, Позірк. За мінулыя двое сутак ад агню ў Беларусі загінула шэсць чалавек, сведчаць даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

8 лістапада загінулі пяцёра: мужчыны 1955 і 1980 гадоў нараджэння ў Нясвіжскім раёне (Мінская вобласць), жанчына (1966) у Жыткавіцкім (Гомельская), пенсіянер (1924) у Добрушскім (Гомельская) і жыхар Оршы (1974) (Віцебская).

9 лістапада на пажары ў Ельску (Гомельская вобласць) загінуў мужчына 1962 г.н.

Паводле звестак МНС, з пачатку года ў Беларусі здарыўся 5.341 пажар — на 8,7% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (4.913). Загінула 444 чалавекі (382; +16,2%), у тым ліку 11 дзяцей (5; рост у 2,2 разы). Траўмавана 528 чалавек (456; +15,8%).

Падзяліцца: