Лукашэнка пазычыў палякам на Дзень незалежнасці здароўя і запрасіў у Беларусь
11 лістапада, Позірк. “Усім жыхарам суседняй Польшчы” пажадаў “моцнага здароўя, дабра, шчасця” Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні з Днём незалежнасці.
Як паведаміла ягоная прэс-служба, Лукашэнка таксама запрасіў іх у “гасцінную Беларусь”.
“Нягледзячы на розныя складанасці, лёс наканаваў нашым народам жыць побач, умацоўваць супрацоўніцтва і дружбу, агульную хрысціянскую і культурную спадчыну, шырокія сувязі ў разнастайных галінах”, — лічыць ён.
На думку Лукашэнкі, “сённяшнія ўзрушэнні геапалітычнага і рэгіянальнага характару, ахвярамі якіх становяцца звычайныя людзі, у чарговы раз нагадваюць нам пра высокую цану свету і пацвярджаюць безальтэрнатыўнасць захавання ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх адносін”.
Ён сцвярджае, што “менавіта таму Беларусь робіць усё, каб спрасціць падарожжы, стварыць дадатковыя магчымасці для адпачынку, наведвання родных і блізкіх, наладжвання карысных эканамічных сувязей”.
“Крок за крокам, па меры таго як усё больш палякаў прыязджаюць у нашу краіну ў рамках бязвізавага рэжыму, умацоўваецца народная дыпламатыя, расце неабходнасць вяртання да нармальных адносін на міждзяржаўным узроўні”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Пасля падзеяў 2020 года ён традыцыйна не віншуе з нацыянальнымі святамі лідараў большасці краін Захаду, абмяжоўваючыся толькі пасланнямі да іх народаў.
У віншаванні палякам год таму Лукашэнка каментаваў вынікі парламенцкай выбарчай кампаніі, якая толькі што прайшла ў краіне, і заяўляў аб “неабгрунтаванай мілітарызацыі” Польшчы. Тады ён пажадаў жыхарам краіны “бясхмарнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні”.
У 2022-м годзе ў аналагічным пасланні ён папракнуў польскіх палітыкаў у тым, што за іх дзеянні “павінны расплачвацца звычайныя грамадзяне”. Сярод зычэнняў было “мірнае неба, салідарнасць і незалежны выбар лёсу і будучыні”.
Адносіны афіцыйнага Мінска з Варшавай пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі — найбольш складаныя сярод усіх заходніх суседзяў.
Пасля вынясення палітычна матываванага прыгавору грамадзяніну дзвюх краін журналісту Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — “Баброўнікі” (з беларускага боку “Бераставіца”). Улады Польшчы наўпрост заяўлялі, што менавіта з вызваленнем палітвязня можа быць звязанае адкрыццё пунктаў пропуску.
Польшча абвясціла незалежнасць 11 лістапада 1918 года.
З 4 па 11 лістапада (на 6 раніцы) Беларусь у бязвізавым парадку наведала 3.635 жыхара краін ЕС (тыднем раней — 4.440). У тым ліку за тыдзень у Беларусь прайшлі 494 грамадзяніны Польшчы (466).
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка