Мінск 18:36

Людзі скардзяцца на пратэрмінаваныя тавары і бедны асартымент у крамах — ФПБ

Ілюстратыўнае фота: 1prof.by

11 лістапада, Позірк. Нягледзячы на ​​абвешчаны ўладамі “Год якасці”, у крамах сустракаюцца тавары са скончаным тэрмінам прыдатнасці, заявіла намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Таццяна Філімонава на прэс-канферэнцыі 11 лістапада.

Па словах прадстаўніцы праўладнай арганізацыі, некалькі гадоў таму ФПБ “узяла на сябе абавязацельства” па штомесячным кантролі за коштамі: “Прафсаюзныя работнікі хадзілі ў гандлёвыя аб’екты і маніторылі іх узровень. Аднак з ліпеня 2024 года мы змянілі працу. Цяпер на сайце ФПБ дзейнічае грамадская прыёмная, у якую можа звярнуцца любы грамадзянін па пытанні спажывецкага рынку. Нярэдкія выпадкі, калі людзі ці тэлефануюць, ці пішуць свае заўвагі”.

“За кароткі час”, паведаміла функцыянер, паступіла больш за 35 падобных зваротаў: “Усе разумеюць, што не могуць прадавацца пратэрмінаваныя тавары, але, на жаль факты, пацвярджаюцца”.

Акрамя гэтага грамадзяне незадаволеныя і “вельмі бедным асартыментам у той ці іншай краме”, сказала яна.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: