Лукашэнка назваў “малаэфектыўным” кліматычны саміт ААН, на якім збіраецца выступіць
11 лістапада, Позірк. Намаганні па барацьбе са змяненнем клімату, якія прымаюцца сусветнай супольнасцю, з’яўляюцца “недастатковымі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада ў Баку азербайджанскаму тэлеканалу AnewZ.
“Нічога не мяняецца. Наадварот, усё горш і горш. І тыя краіны, якія павінны перш за ўсё займацца скарачэннем выкідаў, яны гэта, на жаль, не робяць. І прасвету ў гэтым плане не відаць. Таму паўстае пытанне аб эфектыўнасці падобных мерапрыемстваў. Я лічу, што яны малаэфектыўныя”, — сказаў Лукашэнка, маючы на ўвазе Сусветны саміт ААН па барацьбе са змяненнем клімату, які праходзіць у гэтыя дні ў Азербайджане (цытуецца па паведамленні прэс-службы).
Каментуючы адсутнасць на саміце “лідараў некаторых заходніх краін”, ён заявіў: “Яны думаюць, што ўсё будзе добра і клімат мяняцца не будзе. Гэта значыць, яны думаюць, што абыдзецца. Не абыдзецца”.
“А пакутаваць, што яны не прыехалі, не трэба. Гасподзь бачыць”, — сказаў прамоўца, які называе сябе “праваслаўным атэістам”.
Лукашэнка прыбыў у Баку для ўдзелу ў саміце 11 лістапада. Раней прэс-служба анансавала яго выступ, у якім ён “акрэсліць нацыянальную пазіцыю Беларусі па пытаннях парадку дня, звязаных са змяненнем клімату і мерамі, якія міжнародная супольнасць павінна распачаць для вырашэння выклікаў, якія ўзнікаюць у гэтай сферы”.
Таксама заяўлялася, што на палях саміту Лукашэнка “правядзе шэраг сустрэч і перамоваў з замежнымі калегамі”.
Раней СМІ паведамлялі, што кліматычны саміт ААН сёлета прапусцяць лідары многіх дзяржаў. Сярод іншых у Баку не прыедуць прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Германіі Олаф Шольц, прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва, прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо, прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, прэм’ер-міністр ПАР Сірыл Рамафаса, прэм’ер-міністр Аўстраліі Энтані Албанезэ.
Акрамя гэтага, ад паездкі ў Баку адмовіліся старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен таксама прапусціць саміт.
Выступаючы год таму на аналагічным саміце ў Дубаі (ААЭ), Лукашэнка заявіў, што Беларусь аказвае “бясцэнныя экасістэмныя паслугі” Еўропе, захоўваючы “ўнікальную крыніцу кіслароду — натуральныя балоты”, а ў адказ “атрымлівае санкцыі”.
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусы ў Грузіі пратэстуюць супраць адмовы ў палітычным прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду лістапада краіны ЕС спынілі на чвэрць менш спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі, чым за першыя 10 дзён кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства