Мінск 21:05

Ізраіль не ўключыў Беларусь у спіс краін, бяспечных для сваіх грамадзян

Крыніца: pixabay.com

11 лістапада, Позірк. Савет нацыянальнай бяспекі Ізраіля 10 лістапада апублікавала спіс еўрапейскіх краін, якія з’яўляюцца “адносна бяспечнымі” для наведвання, паведаміла выданне “Весці”.

У пералік увайшлі Албанія, Балгарыя, Венгрыя, Літва, Польшча, Румынія, Сербія, Харватыя, Чарнагорыя і Чэхія.

Спіс складзены ў сувязі з падзеямі ў Амстэрдаме 7 лістапада, калі пасля футбольнага матчу нідэрландскага “Аякса” і клуба “Макабі” (Тэль-Авіў) у Лізе Еўропы ізраільскія заўзятары падвергліся масавым нападам з боку невядомых у масках, як мяркуецца прыхільнікаў Палестыны. Гвалт, у выніку якога раненні атрымалі дзясяткі чалавек, быў названы ў Ізраілі “яўрэйскім пагромам”. Ізраільскі ўрад арганізаваў спецыяльныя эвакуацыйныя авіярэйсы для вывазу сваіх грамадзян з Амстэрдама.

У спіс “адносна бяспечных” для ізраільцян трапілі дзве з чатырох (Літва і Польшча) краін, якія мяжуюць з Беларуссю.

Раней Аляксандр Лукашэнка неадкратна дапускаў антысеміцкія выказванні.

Чарговыя ён дазволіў сабе 14 чэрвеня, кажучы на нарадзе з урадам аб карупцыйнай справе, адным з фігурантаў якой з’яўляецца яго былы памочнік — інспектар па Віцебскай вобласці, экс-міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.

“Пра Брыло шмат чулі, — заявіў ён. — Не буду нагадваць і паўтараць. Прыцягнутыя на сёння тры дзясяткі чалавек”.

“Вы мяне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову — яўрэі, — дадаў Лукашэнка. — Яны што, у нас прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам: і яўрэй, і беларус, і ўкраінец, і рускі, і паляк. Вінаваты — будзе сядзець”.

Абуральнымі і непрымальнымі назваў выказванні Лукашэнкі тагачасны кіраўнік МЗС Ізраіля Ісраэль Кац (цяпер міністр абароны), у сувязі з імі была адменена запланаваная на 27 чэрвеня ў Ізраілі канферэнцыя “Трагедыя і гераізм на беларускай зямлі — да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Таксама ўлады ў Мінску падтрымліваюць дружалюбныя адносіны з Палестынай і Іранам, з якімі Ізраіль дэ-факта варагуе.

Лукашэнка заклікаў да пошуку "гістарычнага кампрамісу" дзеля стварэння "Дзяржавы Палестына"

29 лістапада, Позірк. Да пошуку "гістарычнага кампрамісу дзеля стварэння Дзяржавы Палестына" заклікаў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні прэзідэнту Палестыны Махмуду Абасу з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з палестынскім народам. Гэты дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1977 годзе і адзначаецца …
Падзяліцца: