Мінск 18:32

Сейм Літвы дэнансаваў дамову з Беларуссю па барацьбе з мытнымі злачынствамі

Архіўнае фота: udf.by

12 лістапада, Позірк. Сейм Літвы прыняў рашэнне дэнансаваць пагадненне паміж урадамі Літвы і Беларусі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з мытнымі злачынствамі, паведамляе прэс-служба парламента краіны.

Адзначаецца, што за прыняцце адпаведнага закона прагаласавала 93 яго члены, два ўстрымаліся.

У тлумачальнай запісцы да дакумента адзначаецца, што ў адміністрацыйных спрэчках асобы, якія вядуць гандаль з Мінскам, падаюць мытным органам Літвы і судам дакументы, выдадзеныя мытнымі органамі Беларусі, “у якасці доказу таго, што мытныя працэдуры праведзены належным чынам, гандаль з’яўляецца законным, і што такая дзейнасць не парушае міжнародныя санкцыі, уведзеныя ў адносінах да Беларусі”.

Цяпер мытныя органы Літвы павінны прызнаваць доказы, прадстаўленыя на падставе пагаднення, якое дэнансуецца, якія не падлягаюць праверцы.

Падзяліцца: