Генерал Бобрыкаў прыняў “няпростае рашэнне” спыніць удзел у электаральнай кампаніі
12 лістапада, Позірк. Старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” генерал-маёр Сяргей Бобрыкаў заявіў пра рашэнне спыніць удзел у электаральнай кампаніі, паведамляюць дзяржСМІ.
Бобрыкаў назваў сваё рашэнне “няпростым”, “сур’ёзным” і “складаным”.
Паводле словах былога начальніка Ваеннай акадэміі, яму з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы “сталі паступаць шматлікія звароты афіцэраў”, якія казалі пра тое, што Беларусь “перажывае вельмі цяжкі час” і “каб зберагчы краіну, забяспечыць яе стабільнасць, галоўная задача афіцэрскага корпуса Беларусі — згуртавацца вакол нашага галоўнакамандуючага”.
“Каб забяспечыць згуртаванасць афіцэрскага корпуса, не дапусціць ніякіх дваякіх думак сярод вайскоўцаў, каб падтрымаць дзейнага кіраўніка дзяржавы і нашага лідара, мною было прынятае такое рашэнне”, — заявіў Бобрыкаў.
31 кастрычніка ў Цэнтральную выбарчую камісію былі прадстаўленыя дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Бобрыкава.
62-гадовы Бобрыкаў узначальвае Рэспубліканскі савет грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”, чатыры разы быў удзельнікам Усенароднага беларускага сходу.
Скончыў Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, ваенную артылерыйскую акадэмію імя М.І. Калініна і Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі (2005).
З 2009 па 2016 гады ўзначальваў Ваенную акадэмію Беларусі, быў звольнены ў сувязі з абраннем у 2016 годзе дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, дзе займаў пасаду намесніка старшыні пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.
Бобрыкаў — прыхільнік дзейнай улады. У інтэрв’ю інфармагенцтву Міністэрства абароны “Ваяр” у красавіку 2024 года ён кампліментарна адгукаўся пра дасягненні дзяржавы: “…мірнае неба над галавой, стабільнасць у дзяржаве, сацыяльная абарона ўсіх слаёў грамадства і паслядоўны рух наперад ва ўсіх сферах”.
Сёмыя выбары прэзідэнта прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. У дзень, калі Палата прадстаўнікоў прыняла адпаведнае рашэнне, 23 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што возьме ў іх удзел.
Першапачаткова было зарэгістравана 7 ініцыятыўных груп, якія з 7 лістапада па 6 снежня збіраюць подпісы на падтрымку (у парадку рэгістрацыі) Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка, Вольгі Чамаданавай, Ганны Канапацкай, Сяргея Бобрыкава і Сяргея Сыранкова.
Адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп Аляксандра Драздова, Юрыя Губарэвіча, Дыяны Кавалёвай і Віктара Куляша.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі галасаваць “супраць усіх”. На іх думку, такое галасаванне пакажа, што “беларускае грамадства па-ранейшаму супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і сумленных выбараў”.
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка