Прыпыніла працу найбуйнейшая ў Брэсцкай вобласці школа замежных моў
13 лістапада, Позірк. У Брэсце прыпыніла працу школа замежных моў “АКЦ Мост”.
Пра гэта “Позірку” стала вядома з крыніц, знаёмых з сітуацыяй.
Студэнтам курсаў і іх бацькам аб адмене заняткаў і прыпыненні дзейнасці школы паведамілі ў групавых чатах. Прычыны не патлумачылі.
Паводле даных “Позірку”, 13 лістапада офіс “АКЦ Мост” быў апячатаны. Ні на сайце, ні ў сацыяльных сетках установы няма інфармацыі аб спыненні працы.
“АКЦ Мост” зарэгістраваны ў 2006 годзе. На сайце школы пазначана, што яна стала “першым у рэгіёне камерцыйным цэнтрам па прафесійным навучанні польскай мове”.
Акрамя польскай, у школе навучаюць англійскай мове, псіхалогіі, рыхтуюць да ЦТ і паступлення ва ўніверсітэты.
Навучанне ў школе прайшло больш за 18 тыс. чалавек, адзначаецца, што ўстанова з’яўляецца “найбуйнейшым цэнтрам вывучэння замежнай мовы ў Брэсце і Брэсцкай вобласці”.
Беларускія ўлады пасля 2020 года пачалі масава закрываць прыватныя дзіцячыя садкі, школы і ўніверсітэты. Асобным рэпрэсіям падвергліся моўныя школы, у прыватнасці тыя, дзе можна было вывучыць польскую мову.
У пачатку 2024 года выданне Dziennik Gazeta Prawna пісала, што беларускія сілавікі дамагліся закрыцця каля 10 прыватных устаноў, якія навучаюць польскай мове. Гэтую інфармацыю пацвердзіў “Позірку” кіраўнік ініцыятывы BY_help Аляксей Лявончык са спасылкай на ўласныя крыніцы.
5 студзеня пра закрыццё беларускага офіса паведаміла школа польскай мовы PanProfesor, прычынай стаў ціск з боку сілавікоў.
21 снежня мінулага года праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра візіт супрацоўнікаў ГУБАЗіК МУС у мінскую школу польскай мовы Polskipro, затрыманне яе прадстаўнікоў і кіраўніцтва. Сайт школы не працуе, сацсеткі выдаленыя, з дзвярэй арганізацыі знялі шыльду з назвай.
22 кастрычніка гэтага года з запісу ў базе Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) стала вядома, што ў працэсе ліквідацыі знаходзіцца прыватная школа замежных моў Streamline Language School.
Медыяпраект “Альянс расследавальнікаў Беларусі” сцвярджае, што прычынай ліквідацыі стала праверка, праведзеная ў арганізацыі супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю (ДФР).
11 ліпеня 2023 года пачалі дзейнічаць змены ў закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”, якія сярод іншага абавязваюць грамадзян на працягу трох месяцаў пасля атрымання замежнага грамадзянства, віду на жыхарства, іншых дакументаў, якія даюць дадатковыя правы на тэрыторыі іншых краін (у тым ліку “карты паляка”), паведамляць пра гэта кампетэнтным органам.
Начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун 18 студзеня заявіў, што ў Беларусі праводзіцца “комплекс мерапрыемстваў”, каб “пераканаць грамадзян, што “карта паляка” наносіць шкоду, у тым ліку нацыянальнай бяспецы Беларусі, і выкарыстоўваць яе на тэрыторыі Беларусі, і атрымліваць “карту паляка” недапушчальна”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка