Мінск 22:25

“Экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнана ініцыятыва “Беларускі Народны Трыбунал”

Крыніца: старонка ініцыятывы "Беларускі Народны Трыбунал" у "Фэйсбуку"

13 лістапада, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў прызнала ініцыятыву “Беларускі Народны Трыбунал” “экстрэмісцкім фарміраваннем”, вынікае з абноўленага 13 лістапада спісу на партале ведамства.

На сайце праекта адзначаецца, што ён створаны для “выказвання меркавання беларускага народа аб парушэннях правоў чалавека і свабод у краіне”. У рамках сваёй дзейнасці ініцыятыва “праводзіць пасяджэнні з незалежнымі экспертамі, праваабаронцамі і палітыкамі з розных краін, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і спрыяць пошуку рашэнняў па выхадзе з палітычнага крызісу ў краіне”.

Датычнымі да “фарміравання” названыя Мікіта Леанюк, Вольга Катовіч, Арцём Прыпісноў, а таксама Ігар Макар.

Макар жыве за мяжой. З’яўляецца былым байцом спецатрада “Алмаз”, быў паплечнікам грамадскай актывісткі Вольгі Карач. Праходзіў па справе аб “змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”, па якой былі на працяглыя тэрміны пазбаўлення волі асуджаныя Рыгор Кастусёў, Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.

У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на сёння 271 пазіцыя.

Падзяліцца: