Белстат: Замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі знізіліся на 10%, але доля Расіі павялічылася
13 лістапада, Позірк. У студзені — верасні 2024 года замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 5,4 млрд долараў — на 10% менш, чым за тры кварталы 2023-га (6 млрд), сведчаць даныяі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Асноўнымі інвестарамі былі рэзідэнты Расіі, на долю якіх прыпала 69,7% усіх укладанняў (за аналагічны перыяд 2023-га — 63,1%), Кіпра — 7,8% (16,7%), ААЭ — 6,8% (год таму гэтую краіну Белстат у справаздачы не згадваў).
Прамыя замежныя інвестыцыі склалі 4 млрд долараў (4,5 млрд; -11,1%).
У сваю чаргу Беларусь інвеставала за мяжу 3,6 млрд долараў (4,4 млрд; -18,2%), у асноўным у Расію — 90,2% ад агульнага аб’ёму ўкладанняў (92,4%).
На долю прамых замежных інвестыцый за мяжу прыйшлося 79,9% (80,9%).
У першым квартале 2024 года замежныя інвестары ўклалі 2,8 млрд долараў (3 млрд; -6,7%), у другім — 4,1 млрд (4,5 млрд; -8,9%).
За 2023 год у рэальны сектар эканомікі Беларусі замежныя інвестары ўклалі 7,7 млрд долараў (у 2022-м — 7 млрд; +10%), паступленне прамых замежных інвестыцый — 5,8 млрд долараў (6 млрд; -3,3%).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЛузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВікіпедыя не мае дачынення да дакладнай інфармацыі аб краіне — прадстаўнік Беларускай энцыклапедыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка