Амбасада Германіі вітала сустрэчу Калеснікавай з бацькам і запатрабавала вызвалення палітвязняў
13 лістапада, Позірк. Беларускія ўлады абавязаныя выконваць “мінімальныя гуманітарныя стандарты” ў дачыненні да зняволеных, заявіла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” амбасада Германіі ў Беларусі.
Дыппрадстаўніцтва ФРГ выступіла з заявай 13 лістапада ў сувязі з сустрэчай палітзняволенай Марыі Калеснікавай з бацькам.
Нямецкія дыпламаты падкрэсліваюць, што да згаданых мінімальных стандартаў адносіцца сярод іншага “права на наведванне, атрыманне пошты і медыцынскае абслугоўванне” зняволеных.
“Мы рады, што Марыя Калеснікава пасля больш за 600 дзён адзіночнага зняволення атрымала магчымасць убачыць свайго бацьку. Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітвязняў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Калеснікава сустрэлася з бацькам 12 лістапада ў жаночай калоніі ў Гомелі. Фатаграфію апублікаваў Раман Пратасевіч, былы супрацоўнік найбуйнейшага апазіцыйнага тэлеграм-канала Nexta, які цяпер супрацоўнічае з уладамі.
У інтэрв’ю BBC 23 кастрычніка ў Казані, дзе праходзіў саміт БРІКС, Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць разгледзець прашэнне Калеснікавай аб памілаванні.
Журналіст Стыў Розенберг спытаў, чаму ў яе ўжо доўгі час “няма допуску да сям’і”. “Якой сям’і? — адрэагаваў Лукашэнка. — А дзе яе сям’я, вы хоць ведаеце? Вы нават не ведаеце, што за сям’я. Папрасіў бацька яе наведаць. Калі ласка, ідзі. Ён быў. Гэта сям’я? Хтосьці яшчэ хоча з родных, блізкіх наведаць яе, будзе просьба — мы яе разгледзім”.
“Там, магчыма, такая сям’я, што ім, можа, і нецікава, як вам, наведаць Марыю Калеснікаву. Вы дбаеце за яе больш, чым родныя і блізкія. Таму калі нават вы звярніцеся, мы вашую заяву разгледзім. Я кажу: разгледзім. “Так”, “не “— гэта будзе бачна потым”, — сказаў Лукашэнка.
Сястра Калеснікавай Таццяна Хоміч заявіла “Позірку”, што сям’я вітае гатоўнасць разгледзець заяву аб памілаванні.
Асуджаная 6 верасня 2021 года на 11 гадоў пазбаўлення волі Марыя Калеснікава была спікерам і кіраўніком выбарчага штаба былога старшыні праўлення “Белгазпрамбанка” Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Пасля затрымання экс-банкіра далучылася да каманды Святланы Ціханоўскай і стала адной з прадстаўніц Аб’яднанага штаба разам з Веранікай Цапкала, жонкай яшчэ аднаго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валера Цапкалы.
У лістападзе 2022 года Калеснікаву экстранна прааперавалі ў Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, куды даставілі ў цяжкім стане. У палітвязня дыягнаставалі перытаніт (запаленне брушыны), які стаў ускладненнем прабадной язвы. Тады ж яна апошні раз бачылася з бацькам — ён наведваў яе ў медчастцы.
З-за інфармацыйнай блакады (рэжым інкамунікада) звестак пра стан Калеснікавай не было больш за паўтара гады. Заклапочанасць сітуацыяй неаднаразова выказвалі дэмакратычныя краіны Захаду.
Па-ранейшаму многія месяцы няма звестак пра іншых вядомых палітвязняў, у тым ліку Віктара Бабарыкі, Мікалая Статкевіча і інш.
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусы ў Грузіі пратэстуюць супраць адмовы ў палітычным прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду лістапада краіны ЕС спынілі на чвэрць менш спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі, чым за першыя 10 дзён кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства