Беларусы ў Грузіі пратэстуюць супраць адмовы ў палітычным прытулку
14 лістапада, Позірк. Акцыя супраць дыскрымінацыі беларусаў у Грузіі, у прыватнасці адмовы ў палітычным прытулку, прайшла 13 лістапада пад канцылярыяй урада ў Тбілісі, паведаміў “Позірку“ адзін з арганізатараў праваабаронца Раман Кісляк.
Паводле яго слоў, гэта ўжо другая акцыя з серыі падобных. “Было шмат паліцыянтаў, яны цікавіліся, супраць чаго мы пратэстуем. Але не перашкаджалі”, — дадаў праваабаронца.
Акцыя працягвалася дзве гадзіны, у ёй узялі ўдзел чатыры беларусы.
Першы пікет адбыўся 4 лістапада каля аднаго з будынкаў Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі, дзе знаходзіцца офіс міністра.
Кісляк паведаміў, што пікеты будуць арганізоўвацца штотыдзень, “пакуль дыскрымінацыя не спыніцца і сітуацыя не будзе вырашаная”.
Праваабаронца таксама атрымаў адмову ў прытулку і звярнуўся ў суд. Разгляд справы меўся пачацца 30 кастрычніка, але пасля кароткага пасяджэння быў перанесены на 11 лістапада. Апошняе пасяджэнне доўжылася 20 хвілін: “Абмяркоўваліся працэдурныя, працэсуальныя пытанні. У сувязі з тым, што прадстаўнікі адказчыка — дэпартамента міграцыі МУС — не з’явіліся, разгляд перанеслі на 25 лістапада”, — паведаміў Кісляк.
У той жа дзень пачнецца разгляд скаргі на адмову ў прытулку дэлегату Каардынацыйнай рады, трэнеру па адзінаборствах Марыне Зялёнай (Калінінай).
У адмове Кісляку гаворыцца, што заяўнік адпавядае крытэрам, вызначаным Жэнеўскай канвенцыяй “Аб статусе ўцекача” і законам Грузіі “Аб міжнароднай абароне”. Аднак, на думку дэпартамента міграцыі МУС,” маюцца дастатковыя падставы для дапушчэння”, што яго знаходжанне ў Грузіі можа “супярэчыць інтарэсам краіны”.
На радзіме праваабаронца пераследуецца ў крымінальным парадку ў рамках справы Каардынацыйнай Рады, куды балатаваўся, але не быў абраны.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЛузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВікіпедыя не мае дачынення да дакладнай інфармацыі аб краіне — прадстаўнік Беларускай энцыклапедыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларусы ў Грузіі пратэстуюць супраць адмовы ў палітычным прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+