Мінск 00:04

Беларус спрабаваў увезці з Літвы 100 кг куль рознага калібру

14 лістапада, Позірк. Каля 13 тысяч куль рознага калібру вагой больш за 100 кг і коштам каля 50 тыс. рублёў канфіскавалі гродзенскія мытнікі ў матацыкліста, які прыбыў у Беларусь з Літвы, паведаміў 14 кастрычніка Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).

37-гадовы грамадзянін Беларусі перасякаў мяжу па зялёным калідоры ў пункце пропуску “Беняконі”. Пасля сканавання матацыкла HONDA з ужываннем інспекцыйна-надгляднага комплексу ў тэхналагічнай нішы паміж сядзеннем і прыборнай панэллю былі знойдзены кулі.

Мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 4 ст. 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных звестак аб таварах), якая цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Затрыманы чарговы грамадзянін Украіны, які спрабаваў увезці з Польшчы гашыш

11 лістапада, Позірк. Аб затрыманні яшчэ аднаго грамадзяніна Украіны пры спробе ўвозу ў Беларусь забароненых рэчываў паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК). Адзначаецца, што затрыманне праведзена 10 лістапада ў пункце пропуску "Брэст" пры праходжанні памежнага кантролю. Ва ўкраінскага грамадзяніна, які рухаўся …
Падзяліцца: