Чыстыя замежныя актывы Нацбанка з пачатку года выраслі на 40%
14 лістапада, Позірк. Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за кастрычнік 2024 года выраслі на 3 млрд 124,8 млн рублёў і на 1 лістапада склалі 32 млрд 251,7 млн рублёў (+10,7%).
Паводле даных на сайце рэгулятара, за дзесяць месяцаў яны павялічыліся на 40% (на 1 студзеня складалі 23 млрд 41,1 млн рублёў).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае).
У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, паводле вынікаў першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае), у жніўні — вырас на 1,55% (да 3,1834) — другое месца, за восем месяцаў — на 0,19% (пятае), у верасні — на 0,88% (да 3,2113 рубля) — трэцяе месца, за дзевяць месяцаў — на 1,06% (шостае), у кастрычніку — на 3,34% (да 3,3185 рубля) — трэцяе месца, за дзесяць месяцаў — на 4,44% (чацвёртае).
Патрабаванні рэгулятара да органаў дзяржаўнага кіравання за месяц сталі большымі на 5,9% (з 7 млрд 541 млн да 7 млрд 983,9 млн рублёў), з пачатку года — на 45% (на 1 студзеня — 5 млрд 505,2 млн).
Абавязацельствы перад органамі дзяржкіравання — на 19,3% (з 16 млрд 255,8 млн да 19 млрд 388,6 млн рублёў), з пачатку 2024-га — на 44,9% (13 млрд 384,9 млн).
Патрабаванні да іншых дэпазітных арганізацый за месяц знізіліся на 1% (з 4 млрд 588,4 млн да 4 млрд 542,3 млн рублёў), з пачатку года выраслі на 22,1% (3 млрд 719,3 млн).
Да іншых сектараў патрабаванні рэгулятара выраслі на 3,2% (з 3 млрд 34,3 млн да 3 млрд 131,4 млн рублёў), з пачатку 2024 года — на 2,5% (было 3 млрд 55 млн).
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі (ЗВР) на 1 лістапада склалі 8 млрд 933,9 млн долараў, павялічыўшыся за месяц на 75,6 млн (+0,85%), вынікае з папярэдніх звестак рэгулятара.
Аб’ём ЗВР у манетарным золаце вырас на 177,9 млн долараў (4 млрд 745,3 млн), у замежнай валюце зменшыліся на 79,8 млн долараў (2 млрд 811,8 млн).
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, міжнародныя рэзервовыя актывы на канец года павінны скласці не менш за 6 млрд долараў.
Паводле звестак Нацбанка, у студзені — кастрычніку 2024 года насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты.
Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 9 млрд 69 млн долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 10 млрд 580 млн (адмоўнае сальда — 1 млрд 511,1 млн).
Наяўнай валюты набыта на 6 млрд 101,3 млн, прададзена — на 7 млрд 478,7 млн (-2 млрд 290,4 млн), безнаяўнай — на 2 млрд 967,6 млн і 2 млрд 188,3 млн адпаведна (+779,3 млн).
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+