Беларускі ПЭН: Каля 13% палітзняволеных — дзеячы культуры
15 лістапада, Позірк. На 31 кастрычніка 2024 года ў Беларусі не менш за 164 дзеячы культуры знаходзіліся ў няволі (каля 13% усёй колькасці палітзняволеных на гэтую дату). Аб гэтым гаворыцца ў заяве Беларускага ПЭНа на Дзень пісьменніка ў няволі, які адзначаецца ў свеце 15 лістапада.
Гэты дзень прызначаны, каб “прыцягнуць увагу да лёсу пісьменнікаў, журналістаў і інтэлектуалаў, якія зазнаюць пераслед або знаходзяцца ў зняволенні за ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання”.
Паводле звестак арганізацыі, у няволі застаюцца не менш за 38 людзей слова. Гэта “беларускія літаратары, перакладчыкі і даследчыкі літаратуры, публіцысты, інтэлектуалы і тыя, хто стварае і пашырае культуру, бароніць слова і яго майстроў”, якія былі затрыманыя, пераследуюцца ці асуджаныя на падставе палітычна матываваных абвінавачанняў за сваю дзейнасць або выказванне грамадзянскай пазіцыі.
Культурны сектар Беларусі цягам чатырох гадоў, падкрэсліваюць у арганізацыі, “асабліва пацярпеў”: дзеячы трапляюць пад цэнзуру і пераслед, шматлікія ўстановы былі зачыненыя, падзеі забароненыя, кнігі прызнаюцца “экстрэмісцкімі”.
Гэта “прыводзіць да парушэння фундаментальных правоў кожнага беларуса”, лічыць ПЭН.
Дзеячы культуры, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў, “зазнаюць жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, трапляюць у стан паслядоўных абмежаванняў, ціску, застаюцца без сувязі з сям’ёй і адвакатамі”.
Зняволеных пісьменнікаў, нагадваецца ў заяве, “перыядычна змяшчаюць у штрафны ізалятар на працяглыя тэрміны, дзе ім забаронена карыстацца нават паперай і асадкамі, чытаць кнігі”, іх “пакідаюць на самоце сярод голых сцен — што, безумоўна, з’яўляецца катаваннем для творчага чалавека”.
“Мы дакладна ведаем, што многія зняволеныя пісьменнікі пішуць творы ў турме, аднак ёсць факты знішчэння іх рукапісаў. На гэты момант няма магчымасці атрымаць гэтыя рукапісы і няма пэўнасці, што яны захаваюцца ў зняволенні. Безумоўна, гэта вялікая страта для беларускай літаратуры і грамадства”, — падкрэслілі ў ПЭНе.
Мастацкая і гістарычная літаратура пасля 2020 году ўвесь час папаўняе “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”, які вядзе Міністэрства інфармацыі.
На 15 лістапада ў Беларусі 1.275 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада суседнія краіны ЕС спынілі 650 спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЛузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+