За два тыдні ў Беларусь уехала 5 тыс. грамадзян Украіны — ДПК
15 лістапада, Позірк. За мінулыя два тыдні (з 6:00 2 лістапада да 6:00 15 лістапада) у Беларусь уехаў 5.001 грамадзянін Украіны (на мінулым тыдні звесткі не публікаваліся, з 6:00 25 кастрычніка да 6:00 1 лістапада ў Беларусь — 2.506 грамадзян), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК).
Непасрэдна праз украінска-беларускую мяжу за гэты перыяд накіравалася трое (двума тыднямі раней ніхто), транзітам праз Польшчу — 4.083 (2.019), Літву — 867 (454), Латвію — 48 (33).
Ад пачатку года ў Беларусь уехала 119.785 грамадзян Украіны: з тэрыторыі Украіны — 53, транзітам праз Польшчу — 95.463, праз Літву — 22.525, праз Латвію — 1.744.
Агулам з 24 лютага 2022 года, калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне расійскіх войскаў у суседнюю краіну, у Беларусь прыбыло 266.277 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15.971, транзітам праз Польшчу — 193.251, праз Літву — 50.775, праз Латвію — 6.280.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку” сёлета ў лютым амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім.
Дыпламат адзначыў, што ў адкрытых крыніцах звестак аб колькасці ўкраінцаў, якія выехалі з Беларусі, не знайсці. “Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку”, — лічыць ён.
“Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных ўцекачоў ці людзей, якія ўехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — адзначыў Кізім.
Паводле даных ААН на 15 кастрычніка, у свеце было зафіксавана 6,75 млн ўкраінскіх уцекачоў, з іх 6,191 млн — у Еўропе.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада суседнія краіны ЕС спынілі 650 спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЛузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка