Незалежнае гомельскае выданне “Штодзень” звярнулася да чытачоў па дапамогу
15 лістапада, Позірк. Гомельскае рэгіянальнае выданне “Штодзень” (працуе ў выгнанні, у Беларусі ў траўні 2023 года прылічанае да “экстрэмісцкіх фарміраванняў”) звярнулася да чытачоў па дапамогу.
Некалькі год рэдакцыя знаходзіла сродкі на сваё існаванне і нават пашыралася, але цяпер больш не можа выконваць фінансавыя абавязацельствы, таму звярнулася да беларусаў з просьбай дапамагчы, паведаміў “Позірку” адзін з рэдактараў, які пажадаў застацца не названым.
Рэдакцыя адкрыла рахунак на платформе “Патрэон”, дзе дапамогу могуць пакінуць чытачы, якія знаходзяцца за мяжой. Прадстаўнік “Штодня” назваў гэта “неабходным крокам”, які дасць шанс захаваць маленькую рэдакцыю.
“Мы бачым, і гэта не сакрэт, што адбываецца зараз у сферы незалежных беларускіх СМІ. Рэжымныя прапагандысцкія СМІ і нашы апаненты могуць радавацца, бо аб’ектыўна скарачаецца колькасць выданняў, якія асвятляюць падзеі ўнутры краіны. Наша СМІ — адметнае, мы засяроджаныя на лакальных пытаннях, нас цікавіць перад усім гомельскі рэгіён”, — сказаў прадстаўнік рэдакцыі.
Акрамя таго, паводле яго слоў, выданне адрозніваецца тым, што заўжды правярае інфармацыю, падае эксклюзіўна тое, што ніхто не публікаваў. “І робім гэта па-беларуску, што для Гомеля і Беларусі досыць унікальная з’ява, паколькі мы гаворым пра рэгіянальнае маленькае СМІ”, — падкрэсліў супрацоўнік “Штодня”.
Ён адзначыў, што беларускія выданні знікаюць з-за адсутнасці фінансаў. “І калі ў Беларусі можна было пэўную частку часу прысвячаць валанцёрскім праектам — мы разглядалі “Штодзень” часта ў такім рэчышчы, бо ў калег была яшчэ асноўная праца, — то цяпер побыт прымушае адмаўляецца ад некаторых сваіх справаў і дасягненняў”, — канстатаваў журналіст.
Паводле яго слоў, у “Штодня” ёсць “вынікі працы, якія паўплывалі на беларускую рэчаіснасць, і вельмі прыкра ад іх адмаўляцца, але жыццё прымушае”.
“Калі адгукнуцца чытачы, тыя, хто мае магчымасць хоць нейкую капейчыну выдаткаваць на добрую справу, то мы знойдзем варыянты, каб пашыраць дзейнасць, захаваць рэдакцыю, каб нашы журналісты маглі працаваць згодна сваёй прафесіі і паклікання, а не пераходзіць у іншыя грамадзянскія прафесіі”, — сказаў суразмоўца.
Ён адзначыў, што вялізныя незалежныя рэсурсы з дзясяткамі тысяч падпісчыкаў часта бяруць інфармацыю ў лакальных незалежных СМІ.
“Гэта добра, мы ўсцешаныя, што гэта адбываецца, гэтая дыфузія інфармацыі. Але калі нас, маленькіх СМІ, не будзе, то страціцца сувязь з беларускім грамадствам: вялікія медыя не ўсе сферы дзейнасці могуць ахапіць”, — перакананы прадстаўнік “Штодня”.
Гомельскае рэгіянальнае выданне “Штодзень” узнікла ў 2021 годзе ў выглядзе тэлеграм-канала. На той момант ён асвятляў дзейнасць мясцовых валанцёраў, якія дапамагалі рэпрэсаваным. З таго часу канал вырас у паўнавартаснае рэгіянальнае СМІ з сайтам і сацыяльнымі сеткамі. Сярод тэмаў таксама былі невядомыя гістарычныя факты з жыцця рэгіёна; ёсць спецпраект, прысвечаны антысавецкаму руху на тэрыторыі сучаснай Гомельскай вобласці.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада суседнія краіны ЕС спынілі 650 спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЛузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+