На мяжы зноў затрыманы грамадзянін Украіны з псіхатропамі
15 лістапада, Позірк. Пра затрыманне на мяжы ў пункце пропуску “Брэст” грамадзяніна Украіны з псіхатропамі паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Пасажыр мікрааўтобусных экспрэсных зносін “спрабаваў завезці з Польшчы ў Беларусь больш за адзін кілаграм псіхатропу Альфа PVP, схаванага ў партатыўнай калонцы”.
Прасканаваўшы калонку, мытнікі заўважылі “відавочныя ўкладанні ўнутры”, таму разабралі прыладу.
“Службовы сабака паказаў сваёй рэакцыяй, што знойдзеныя пакеты з бела-жоўтым рэчывам з’яўляюцца псіхатропамі. Эксперт пацвердзіў, што ў пакетах — Альфа PVP”, — адзначае прэс-служба ДМК.
Пры правядзенні далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлена, што “партатыўную калонку з такім змесцівам пасажыр перамяшчаў на просьбу кіроўцы гэтага мікрааўтобуса, а апошні яе ўзяў на тэрыторыі Польшчы”.
Кіроўца таксама затрыманы.
Па гэтым факце адкрыта крымінальная вытворчасць паводле ч. 2 ст. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу ЕАЭС і (або) дзяржмяжу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў), санкцыі якой прадугледжваюць пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.
Гэта ўжо трэці такі выпадак менш, чым за месяц. 10 лістапада быў затрыманы грамадзянін Украіны, у якога было знойдзена “рэчыва расліннага паходжання цёмна-зялёнага колеру агульнай масай 0,13 грама”. Экспертыза вызначыла, што гэта гашыш.
ДПК таксама паведамляе, што “агляд паказаў у мужчыны станоўчы тэст на марыхуану”.
Яшчэ пра адзін выпадак стала вядома 28 кастрычніка. Тады пры праходжанні мытнага надгляду затрыманы “выкінуў пакет”, які быў у яго пры сабе, аднак на гэта “адрэагаваў службовы сабака”. Гаворка таксама ішла пра гашыш, аднак справа была ўзбуджаная толькі паводле ч. 1 ст. 3281 КК.
У 2023 годзе мытнымі органамі “было выяўлена каля 400 фактаў незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў”, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 верасня начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Алег Сільвестровіч.
“Былі ўзбуджаныя 275 крымінальных справаў. З незаконнага абароту было вынята больш за 800 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў”, — сказаў ён.
Палата прадстаўнікоў 17 верасня прыняла ў першым чытанні законапраект “Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці”. Дакумент утрымлівае змены ў Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы, а таксама Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Папраўкі ўтрымліваюць “альтэрнатыўныя больш мяккія пакаранні” ў выглядзе арышту на тэрмін да трох месяцаў за набыццё або захоўванне наркотыкаў (ч. 1 арт. 328 КК); абмежаванні волі за разавыя выпадкі іх збыту (ч. 2 арт. 328). Цяпер ч. 1 прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, ч. 2 — пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў са штрафам або без яго.
Прапануецца зменшыць ніжні памер пакарання за збыт наркотыкаў у складзе арганізаванай групы з 10 да 8 гадоў пазбаўлення волі (ч. 4 арт. 328).
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада суседнія краіны ЕС спынілі 650 спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЛузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+