З 2020 года за “змову з мэтай захопу ўлады” асуджана не менш за 67 чалавек — “Вясна”
15 лістапада, Позірк. З 2020 года па арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) асуджана не менш за 67 чалавек, з іх палова — завочна, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле звестак праваабаронцаў, цяпер у зняволенні знаходзіцца 25 чалавек, пакараных паводле арт. 357. Асуджаныя па гэтым артыкуле былы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і журналістка Ксенія Луцкіна былі памілаваныя Аляксандрам Лукашэнкам.
“Вясна” адзначае, што крымінальны пераслед паводле арт. 357 “выкарыстоўваўся рэжымам з 2020 года супраць актывістаў і палітыкаў”.
Паводле звестак праваабаронцаў, сёлета 31 кастрычніка і 1 лістапада супрацоўнікі КДБ затрымалі каля сотні чалавек па ўсёй Беларусі. Частка людзей знаходзіцца пад вартай у межах крымінальнай справы па арт. 357 КК, частка выйшла на волю ў статусе сведак.
Некаторым затрыманым ставілі пытанні пра дваровыя чаты, якія былі асабліва папулярныя ў паслявыбарчыя часы, таксама сілавікі цікавіліся іх актыўнасцю ў 2020 і 2021 гадах.
4 лістапада МУС апублікавала абноўлены спіс “экстрэмісцкіх фармаванняў”, куды ўключаныя (https://aianalyticsweb.com/be/news/112512/) ініцыятыва “Орден”, а таксама дваровыя чаты “Злые когтики”, “Сухарево”, “Сеница2.0”, “Солидарность”, арганізацыя “Соседи”. Рашэнне было прынята Камітэтам дзяржаўнай бяспекі 29 кастрычніка.
Гл. таксама:
За “здраду дзяржаве” асуджана не менш за 88 чалавек — “Вясна”
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць павялічвацца сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМКС у Гаазе звычайна прымае рашэнне аб магчымым пачатку расследавання на працягу паўгода — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці назіраецца ў Беларусі трэці месяц запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаТавараабарот у сферы грамадскага харчавання ў студзені — кастрычніку 2024 года вырас на 11% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаТрэці месяц запар фіксуецца ўсё меншы рост аб'ёму грузаперавозак у гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаНовая хваля затрыманняў у Беларусі — другая навіна пасля званка Шольца Пуціну на Нямецкім радыёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка84% тых, хто пацярпеў ад катаванняў у сувязі з падзеямі 2020 года, не вераць у магчымасць хуткага правасуддзя ў Беларусі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка