Мінск 22:30

84% тых, хто пацярпеў ад катаванняў у сувязі з падзеямі 2020 года, не вераць у магчымасць хуткага правасуддзя ў Беларусі — даследаванне

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

16 лістапада, Позірк. Пераважная колькасць (84%) рэспандэнтаў, якія пацярпелі ад катаванняў або жорсткага абыходжання ў Беларусі ў сувязі з падзеямі 2020 года, лічаць практычна нулявымі альбо нізкімі шанцы дамагчыся справядлівасці ў Беларусі ў найбліжэйшы час. 64% гэтак жа скептычна ставяцца да таго, што такі шанец ім можа быць дадзены ў іншых краінах або ў міжнародных арганізацыях. “Сярэднімі” такія шанцы назвалі 11% апытаных у дачыненні да Беларусі і 26% — у дачыненні да іншых краін і міжнародных арганізацый. “Высокімі ці хутчэй высокімі” іх лічаць 5% і 10% адпаведна.

Такімі ёсць вынікі прадстаўленага 15 лістапада ў Варшаве аналітычнага даследавання “Як успрымаюць справядлівасць людзі, якія перажылі катаванні і/або жорсткае абыходжанне”, якое падрыхтавалі Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі (у якасці спецпраекта “Прававой ініцыятывы” ў рамках International Accountability Platform for Belarus) і праваабарончы цэнтр “Вясна”. Кіраўніком даследчай групы быў старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Генадзь Каршуноў.

Падчас даследавання былі праведзеныя (у чэрвені 2024 года) “глыбінныя інтэрв’ю” з 12 асобамі, якія пацярпелі ад катаванняў і/або жорсткага абыходжання, а таксама анкетаванне 580 чалавек (з 19 чэрвеня па 19 ліпеня 2024 года). 18% апытаных на момант апытання жылі ў Беларусі, 47% — у Польшчы, 15% — у Літве, 4% — у Германіі, 3% — у Грузіі. Дзве траціны ўдзельнікаў апытання — мужчыны.

9% апытаных не былі ў зняволенні, 34% правялі там да 10 сутак, 27% — ад 11 да 30 сутак, 7% — ад 31 да 60 сутак, 10% — ад 60 да 180 сутак, 13% — больш за 180 сутак.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: