Мінск 00:36

Трэці месяц запар у Беларусі зніжаюцца тэмпы росту эканомікі ў гадавым вымярэнні

Ілюстрацыйнае фота: трактор.бел

16 лістапада, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень — кастрычнік 2024 года склаў 204,3 млрд рублёў. У супастаўных цэнах гэта на 4,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га, вынікае з першай ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Індэкс-дэфлятар ВУП у адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года вырас на 9,7%.

У студзені рост эканомікі склаў 2,8%, студзені — лютым — 4%, студзені — сакавіку — 4,1%, студзені — красавіку — 5,1%, студзені — траўні — 5,2%, студзені — чэрвені — 5%, студзені — ліпені — 5,5%, студзені — жніўні — 4,9%, студзені — верасні — 4,5%.

Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%.

Сусветны банк чакае рост беларускай эканомікі на ўзроўні 1,2%, Міжнародны валютны фонд — 2,4%, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця — 3,7%, даследчы цэнтр BEROC — 4,3%, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця — 4,2%.

У 2023 годзе ВУП вырас на 3,9%, у 2022-м — знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.

Падзяліцца: