Стратэгію па вызваленні ад рэжыму Лукашэнкі абмеркавалі на беларуска-украінскім Форуме Астрожскіх
16 лістапада, Позірк. Пытанні “дапрацоўкі агульнай стратэгіі беларускіх дэмакратычных сіл па вызваленні” Беларусі ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі сярод іншага абмяркоўваліся 16 лістапада ў Кіеве на III Форуме Астрожскіх, вынікае з паведамлення прэс-службы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
У працы “экспертнай і палітычнай пляцоўкі для абмеркавання супрацы беларускіх дэмсіл і Украіны” ўдзельнічалі прадстаўнік АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук, кіраўнік апарату кабінета Валерый Мацкевіч, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, спікер Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава ды інш.
На форуме, паводле інфармацыі АПК, таксама абмеркавалі “супольную пазіцыю і план” дэмсіл Беларусі па ўзаемадзеянні з Украінай і дапамозе ёй “як на афіцыйным, так і гарызантальным узроўнях”; праблемы абароны і нацбяспекі, звязаныя з “пагрозамі паветраных атак і размяшчэннем у Беларусі расійскага вайсковага кантынгенту, ядзернай зброі”; правядзенне Мінскам і Масквой сумесных вайсковых вучэнняў, якія “ствараюць перманентную пагрозу ў рэгіёне, у першую чаргу для Украіны”.
Апрача таго, абмяркоўваліся пытанні “вайсковай адукацыі для беларускіх афіцэраў, а таксама цывільнай адукацыі для кадравага рэзерву будучай дэмакратычнай Беларусі”, дапамогі для добрахвотнікаў, іх рэабілітацыі, падтрымкі беларускай дыяспары ва Украіне.
Кабанчук, як адзначаецца, выказаўся наконт прэзідэнцкіх выбараў 26 студзеня 2025 года і таго, чаму ў цяперашніх умовах “не мог быць зарэгістраваны дэмакратычны кандыдат”.
“У Беларусі забароненыя экзітполы, сацапытанні і нават незалежнае назіранне на выбарах, — сказаў ён. — Няма ніякіх даступных форм рэальнага грамадскага кантролю. І галоўнае, хто возьме адказнасць за 100 тысяч людзей, якія падпішуцца за дэмакратычнага кандыдата? Выбарчыя спіскі ў гэты ж дзень трапяць у КДБ. Дагэтуль у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, не толькі ў дачыненні да былых кандыдатаў і іх штабоў, а нават у дачыненні да тых, хто пакінуў подпісы за дэмакратычных лідараў ў 2020 годзе”.
“Рэгістрацыя дэмакратычнага кандыдата зараз — дакладны шлях у СІЗА для вялікай колькасці людзей: кандыдата, яго каманды і падпісантаў”, — падкрэсліў прадстаўнік АПК.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць павялічвацца сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМКС у Гаазе звычайна прымае рашэнне аб магчымым пачатку расследавання на працягу паўгода — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці назіраецца ў Беларусі трэці месяц запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаТавараабарот у сферы грамадскага харчавання ў студзені — кастрычніку 2024 года вырас на 11% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаТрэці месяц запар фіксуецца ўсё меншы рост аб'ёму грузаперавозак у гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаНовая хваля затрыманняў у Беларусі — другая навіна пасля званка Шольца Пуціну на Нямецкім радыёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка84% тых, хто пацярпеў ад катаванняў у сувязі з падзеямі 2020 года, не вераць у магчымасць хуткага правасуддзя ў Беларусі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка