Мінск 14:42

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі трэці месяц назіраецца запаволенне росту ВРП

17 лістапада, Позірк. Ва ўсіх абласцях краіны ў студзені — кастрычніку назіралася запаволенне росту валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Такая ж тэндэнцыя фіксавалася па выніках васьмі і дзевяці месяцаў.

Па выніках студзеня — кастрычніка агульны аб’ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі (складаецца з ВРП шасці абласцей і сталіцы) склаў 204,3 млрд рублёў — на 4,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года, вынікае з першай ацэнкі Белстата.

Уклад рэгіёнаў наступны:

Мінск — 63 млрд 3 млн 727 тыс. рублёў, +5,2% да студзеня — верасня 2023 года (месяцам раней — +5,2%), доля ў ВУП краіны — 30,8% (31,1%);

Мінская вобласць — 37 млрд 916 млн 727 тыс., +6% (+6,3%), доля — 18,6% (18,3%);

Брэсцкая вобласць — 23 млрд 615 млн 114 тыс., +4,4% (+5%), доля — 11,6% (11,6%);

Гомельская вобласць — 23 млрд 393 млн 509 тыс., +0,6% (+1%), доля — 11,4% (11,4%);

Гродзенская вобласць — 22 млрд 500 млн 977 тыс., +5,3% (+5,4%), доля — 11% (11%);

Віцебская вобласць — 17 млрд 703 млн 147 тыс., +3,1% (+3,7%), доля — 8,7% (8,7%);

Магілёўская вобласць — 16 млрд 131 млн 768 тыс., +4,9% (+5,2%), доля — 7,9% (7,9%).

За 2023 год ВРП склаў: Брэсцкай вобласці — 24 млрд 403 млн 21 тыс. рублёў (+3,4%; доля — 11,3%), Віцебскай — 19 млрд 696 млн 582 тыс. (+3%; 9,1%), Гомельскай — 25 млрд 551 млн 980 тыс. (+2,9%; 11,8%), Гродзенскай — 23 млрд 440 млн 984 тыс. (+6,6%; 10,9%), Мінскай — 41 млрд 45 млн 163 тыс. (+9,8%; 19%), Магілёўскай — 16 млрд 478 млн 346 тыс. (+1,6%; 7,6%), Мінска — 65 млрд 484 млн 237 тыс. (+0,9%, 30,3%).

У 2023 годзе ВУП павялічыўся на 3,9%, у 2022-м — знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.

Сусветны банк чакае рост беларускай эканомікі на ўзроўні 1,2%, Міжнародны валютны фонд — 2,4%, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця — 3,7%, даследчы цэнтр BEROC — 4,3%, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця — 4,2%.

Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%.

Падзяліцца: