Мінск 18:57

Тэлефонны махляр вымусіў мінчанку распрануцца перад камерай і пачаў шантажаваць

Фота: pixabay.com

17 лістапада, Позірк. Пра чарговую ахвяру тэлефоннага махлярства паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

“Праз месенджар дзяўчыне патэлефанаваў незнаёмец, які ад імя аператара сотавай сувязі паведаміў: зламыснікі выкралі яе пашпартныя даныя і ўстанавілі на абаненцкі нумар пераадрасацыю. Каб яе адключыць, ахвяра перайшла па дасланай спасылцы і ўстанавіла прыкладанне аддаленага доступу, прадаставіўшы тым самым кантроль над сваім смартфонам”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Адзначаецца, што пасля гэтага махляр заявіў аб неабходнасці “пераканацца ў адсутнасці на дзяўчыне тэхнічных сродкаў сачэння і запатрабаваў цалкам распрануцца перад камерай”. “Калі мінчанка выканала ўмову, ёй сталі пагражаць распаўсюджваннем відэа сярод знаёмых і патрабаваць грошы”, — паведамілі ў МУС.

Грамадзянка звярнулася ў Кастрычніцкае РУУС Мінска.

У ведамстве перасцераглі жыхароў Беларусі ў сувязі з рызыкай апынуцца сярод ахвяр тэлефоннага махлярства.

“Нагадваем: калі вам тэлефануюць у месенджары, прапаноўваючы змяніць тарыфны план або атрымаць іншыя паслугі сотавай сувязі, пры гэтым прапануюць прайсці па спасылцы — неадкладна пакладзіце трубку, звярніцеся да правайдэра і ў міліцыю. Не паведамляйце нікому свае персанальныя даныя і не спампоўвайце прыкладанні па спасылках ад невядомых”, — падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе.

BySol адкрыў збор сродкаў для Маляваныча — ён стаў ахвярай тэлефонных махляроў

22 кастрычніка, Позірк. Збор сродкаў для акцёра і тэлевядучага Аляксандра Ждановіча — вядомага як Маляваныч — адкрыты на сайце фонду салідарнасці BySol. Паведамляецца, што ён стаў ахвярай тэлефонных махляроў, у выніку чаго пазбавіўся 3 тыс. еўра. "У пятніцу 18 кастрычніка …
Падзяліцца: