У Беларусі затрыманыя кіраўнікі кампаніі сербскіх братоў Карычаў — СМІ

17 лістапада, Позірк. Дырэктар кампаніі “Дана Астра” Святлана Шчатко і яе намеснік Павел Аўчароў затрыманыя 16 лістапада і змешчаныя ў следчы ізалятар, паведамляе са спасылкай на свае крыніцы партал reform.news.
Паводле звестак медыя, затрымлівалі таксама іншых менеджараў кампаніі — Мілана Ракочавіча, Ненада Сімонавіча, Вібрара Муліча. Пазней Ракочавіча і Муліча вызвалілі.
Адзначаецца, што пераслед можа быць звязаны з вынікамі праверкі, праведзенай у кампаніі супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю.
Падрабязнасці не прыводзяцца.
Заслухоўваючы летась 29 снежня даклад старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава з нагоды будаўніцтва жылля ў сталіцы, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на “скаргі” на адрас кампаніі “Дана Астра” і даручыў “разабрацца, чаму людзі крыўдзяцца”, паведамляе яго прэс-служба.
“Хай перарабляюць усё. Бо адкажуць так, як адказваюць усе ў Беларусі. Прыйшлі працаваць у Беларусь — хай працуюць, як трэба. Трэба ўважліва паглядзець за гэтымі будаўнікамі”, — сказаў Лукашэнка.
Зарэгістраваная ў Мінску будаўнічая кампанія Dana Holdins (“Дана Холдынгс/Дана Астра”) кантралюецца братамі Багалюбам і Драгамірам Карычамі, сербскімі бізнесменамі. Багалюб Карыч у 2022 годзе трапіў у санкцыйны спіс ЕС.
Восенню 2020 года выданне EU Observer апублікавала расследаванне аб маёмасных сувязях Dana Holdnigs з сынам Аляксандра Лукашэнкі Віктарам і яго жонкай Ліліяй Лукашэнка праз кіпрскія афшорныя кампаніі.
17 снежня 2020 года Савет ЕС унёс кампанію ў санкцыйны спіс. Пазней яна трапіла пад санкцыі Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Албаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, якія далучыліся да новых пакетаў санкцый.
У сакавіку 2023 года Dana Holdings/Dana Astra трапіла ў санкцыйны спіс Японіі.
Летась 28 чэрвеня Еўрапейскі суд у Люксембургу адмовіўся здымаць санкцыі з Dana Astra. Згодна з рашэннем, кампанія застанецца ў санкцыйным спісе як тая, што падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і атрымлівае выгады ад гэтага.
6 лістапада 2024 года суд агульнай юрысдыкцыі ЕС (Еўрапейскі суд) адхіліў скаргу Багалюба Карыча на ўведзеныя супраць яго Еўрасаюзам санкцыі.
“Дана Холдынгс/Дана Астра” — адзін з асноўных дэвелапераў і забудоўшчыкаў у Беларусі. Кампанія атрымала зямельныя ўчасткі для забудовы некалькіх буйных жылых комплексаў і бізнес-цэнтраў. Уладальнікі Dana Holdings/Dana Astra падтрымліваюць цесныя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. Лілія Лукашэнка, нявестка прэзідэнта, займае ў кампаніі высокую пасаду. Такім чынам, Dana Holdings/Dana Astra здабывае выгаду з рэжыму [Лукашэнкі] і падтрымлівае яго”, — гаварылася ў заключэнні суда.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка