Мінск 14:30

Без уліку дэнамінацый курс долара ў Беларусі дасягнуў 338 млн рублёў — рэкорд сярод былых рэспублік СССР

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

18 лістапада, Позірк. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 лістапада 2024 года курс долара ЗША дасягнуў новага гістарычнага максімуму — 3,38 рубля. На падставе вынікаў таргоў Нацыянальны банк устанавіў такі ж афіцыйны курс на 18 лістапада.

Без уліку дэнамінацый 1994, 2000 і 2016 гадоў курс долара складае 338.000.000 рублёў.

Па ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага долара (з 1991 года) Беларусь застаецца лідарам сярод былых рэспублік СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз валютных курсаў без уліку грашовых рэформаў.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Узбекістан — 12.812.300, Туркменістан — 8.750.000, Украіна — 4.127.960 і Грузія — 2.731.100.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“

Гл. таксама каментар па тэме:

Лузгіна: Падзенне рубля да доллара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты

Падзяліцца: