Латушка: Трэба ліквідаваць рэжым Лукашэнкі, тады Беларусь стане дэмакратычнай
18 лістапада, Позірк. “Трэба ліквідаваць рэжым Лукашэнкі, тады Беларусь стане дэмакратычнай”, — заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка на Познанскім эканамічным кангрэсе напрыканцы мінулага тыдня.
Падчас дыскусіі “Бяспека Польшчы, Еўропы, свету — дээскалацыя ці новая вайна?” Латушка, паводле інфармацыі яго прэс-службы, нагадаў, што “дагэтуль не існуе стратэгіі для Беларусі, і нават няма намеру стварыць такую стратэгію”. Гэтая стратэгія неабходна, адзначыў палітык, і яна павінна быць комплекснай. Каб зразумець, “на чым яна павінна грунтавацца”, перакананы ён, “трэба адрозніваць беларускае грамадства ад расійскага”.
“Калі не будзе створана адпаведная стратэгія для Беларусі і беларускага грамадства, то праз некалькі гадоў на мяжы Польшчы, Літвы і Латвіі можа з’явіцца салдат беларускага паходжання, але ўжо ў расійскай форме, гатовы атакаваць межы Еўрапейскага саюза”, — падкрэсліў Латушка.
Паводле слоў кіраўніка НАУ, неабходна працаваць з беларускімі незалежнымі СМІ, падтрымліваць і прызнаваць альтэрнатыўныя інстытуты дэмакратычных сіл, падтрымліваць беларускую ідэнтычнасць, ствараць стыпендыяльныя праграмы для беларусаў, не закрываць памежныя пераходы. У адваротным выпадку, папярэдзіў ён, з’явіцца “Паўночная Карэя ў цэнтры Еўропы, што стане яшчэ большай пагрозай”.
Латушка таксама лічыць, што “ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі павінна быць мэтай”, але “не павінна быць “чырвонай лініяй” для заходніх палітыкаў”. “Падтрымка Украіны не з’яўляецца чырвонай лініяй. Чаму ж намаганні для ліквідацыі рэжыму Лукашэнкі, які здзяйсняе злачынствы, лічыцца перасячэннем гэтай рыскі?” — задаў пытанне палітык.
Калі “мільёны беларусаў выйшлі на вуліцы” ў 2020 годзе, нагадаў палітык, дэмсілы “звярталіся да ўсіх партнёраў — да ЗША, да ЕС” з заклікам “рашучых дзеянняў”, прасілі аказаць “магутную падтрымку”, увесці жорсткія санкцыі.
“Гэтага не адбылося. Да чаго гэта прывяло ў выніку? Рэпрэсіі ў маштабе, што не бачылі ў Еўропе апошнія 50 гадоў”, — канстатаваў Латушка.
Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка “ўчыніў тры з чатырох самых цяжкіх міжнародных злачынстваў: ваеннае злачынства — дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей, злачынства супраць чалавечнасці — супраць беларускага народа, і акт агрэсіі”. “Да генацыду пакуль не дайшло. Мы будзем чакаць, пакуль Лукашэнка ўчыніць генацыд? Трэба ўжо дзейнічаць”, — заклікаў Латушка.
Палітык таксама заклікаў “матываваць беларусаў”, таму што яны “губляюць веру ў дэмакратыю” праз адсутнасць увагі заходніх краін да таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Латушка нагадаў пра перадачу ўрадам Літвы ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) звароту, які тычыцца расследавання ўчынення злачынстваў супраць чалавечнасці рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да беларусаў.
“Цяпер справа за падтрымкай Польшчы, Латвіі, Швецыі, Германіі. Мы размаўляем з Германіяй, але яны не жадаюць падтрымліваць. Палітычна — так, а з юрыдычнага пункту гледжання — не. Узнікае пытанне ў беларусаў: нашыя партнёры проста кажуць пра дэмакратыю ці гатовыя дзейнічаць?”, — адзначыў ён.
Паводле слоў Латушкі, “гэта ўжо тэст” не для беларускага народа, а для Захаду, “таму што беларусы змагаюцца”.
“Калі кожны дзень адбываюцца арышты, значыцца, беларусы змагаюцца. Навошта Лукашэнка кожны дзень саджае людзей у турмы? Бо існуе рух унутры краіны. Людзі дагэтуль не змянілі сваіх поглядаў. Ён саджае кожны дзень. Няма ніводнага дня перапынку, каб некага не арыштавалі ці не асудзілі паводле палітычных артыкулаў”, — падкрэсліў кіраўнік НАУ.
Латушка заявіў, што Захаду, каб мець дадатковы бар’ер абароны ад Расіі, неабходна працаваць з беларускім грамадствам, “таму што гэта можа быць ключавым рашэннем”.
“І тут не патрэбныя “Леапарды” (марка нямецкага танка. — “Позірк”.), тут патрэбная падтрымка: для незалежнай прэсы, для падтрымкі грамадства, для ўмацавання дэмакратычных інстытутаў Беларусі”, — падкрэсліў ён.
30 верасня ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы пра “трансгранічныя злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Вільнюс патлумачыў сваё рашэнне тым, што больш не можа бяздзейнічаць.
У звароце ў МКС літоўскі ўрад адзначыў: “Маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што з 1 траўня 2020 года і дагэтуль супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі на загад высокапастаўленых беларускіх палітычных, праваахоўных і вайсковых чыноўнікаў здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці”. Пад імі маюцца на ўвазе дэпартацыя, пераследы і “іншыя бесчалавечныя акты”.
Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут, падтрымаць намаганні Літвы па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў МКС шляхам далучэння да звароту.
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка з'яўляецца "аднаасобным лідэрам злачыннай арганізацыі" — экс-супрацоўнік ГенпракуратурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДзеянні Лукашэнкі кваліфікуюцца як тэрарызм, захоп улады і злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — сябра КР Кірылюк (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаПраваабаронцы назвалі выбары "прапагандысцкім шоу" і нагадалі пра палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка: Шэраг краін адмовіўся далучацца да пазову Літвы ў МКС па Лукашэнку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВельмі ўсцешаныя, што патрапілі ў цэль — BelPol пра рэакцыю ўладаў на дэананімізацыю членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+