Беларусь і Манака мусяць “напоўніць канкрэтным зместам” гандлёвыя стасункі, лічыць Лукашэнка
19 лістапада, Позірк. Беларусі і Манака неабходна “надаваць больш увагі таму, што іх аб’ядноўвае”, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 19 лістапада князя гэтай краіны Альбера II з Нацыянальным днём.
Бакі, лічыць ён, мусяць “выкарыстаць існыя магчымасці і напоўніць канкрэтным зместам двухбаковыя стасункі ў гандлёва-эканамічнай сферы, галінах навукі, культуры, экалогіі, спорту і турызму”.
“Гэты год падкрэслівае важнасць актывізацыі мірнага шматбаковага дыялогу ў Еўропе і свеце, умацавання міждзяржаўных стасункаў у духу дружбы, роўнасці і ўзаемнай павагі, — прыводзіць тэкст віншавання прэс-служба Лукашэнкі. — Мы самі абіраем свой шлях з разуменнем неабходнасці сумесна развіваць агульныя ідэі, ствараць новыя праекты і закладваць аснову для плённай супрацы ў перспектыве”.
Сумеснае камюніке аб усталяванні дыпламатычных стасункаў паміж Беларуссю і Манака было падпісанае 15 красавіка 2016 года ў беларускай амбасадзе ў Францыі. Княства стала 175-й дзяржавай, з якой Беларусь усталявала дыпламатычныя стасункі.
Інфармацыі пра ўзаемны гандаль Беларусі і Манака ў адкрытым доступе няма.
Манака месціцца на поўдні Еўропы — на беразе Лігурыйскага мора, на сушы мяжуе з Францыяй. З’яўляецца адной з самых маленькіх і найболей густанаселеных краін свету. Княства шырока вядомае сваім казіно ў Монтэ-Карла і этапам чэмпіянату Формулы-1 “Гран-пры Манака”, які праводзіцца на гарадскіх вуліцах гэтай адміністрацыйнай адзінкі.
Манака — шматнацыянальная дзяржава з шырокай этнакультурнай, рэлігійнай, расавай і нацыянальнай разнастайнасцю. З’яўляецца членам міжнародных арганізацый: ААН (з 1993 года), АБСЕ, Савета Еўропы (з 2004-га), Інтэрпола, ЮНЕСКО, СААЗ.
Не з’яўляючыся членам Еўрапейскага саюза і НАТО, Манака эканамічна шчыльна звязанае з ЕС — праз мытны саюз з Францыяй. Плацежным сродкам у краіне з’яўляецца еўра.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў для людзей з патрэбай пабудавалі на 12,1% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка