Мінск 13:30

Мінулай ноччу на пажарах загінула тры чалавекі, ад пачатку года — 461

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

19 лістапада, Позірк. Уначы 19 лістапада агонь забраў тры жыцці, вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

На месцы тушэння пажару ў доме па 2-м завулку Глаголева ў Мінску было знойдзена цела гаспадара жылля (1958 года нараджэння).

Дзве трагедыі адбыліся ў Брэсцкай вобласці — у дачным доме ў абласным цэнтры загінуў мужчына (1986), у Столінскім раёне “на пажары знойдзены загінулы чалавек, асоба якога высвятляецца”.

Раней “Позірк” паведамляў, што ўвечары 17 лістапада ў Аршанскім раёне (Віцебская вобласць) загінулі гаспадар жылля (1972), яго бацька (1948) і маці (1949).

Усяго з пачатку года на тэрыторыі Беларусі адбылося 5.492 пажары (за аналагічны перыяд 2023-га — 5.040; +9%), на якіх загінуў 461 чалавек (402; +14,7%), з іх дзяцей — 11 (5; павялічылася ў 2,2 раза).

Падзяліцца: