Мінск 20:32

У Турцыі зніклі дзве беларускія альпіністкі (выпраўлена)

Шаноўныя падпісчыкі і чытачы! У заметцы “У Турцыі зніклі дзве беларускія альпіністкі”, апублікаванай у 15:39, была дапушчана недакладнасць у пазначэнні мясцовасці. У першапачатковы матэрыял унесеныя неабходныя змены, ніжэй дублюецца выпраўленая версія. Просім прабачыць.

19 лістапада, Позірк. У Турцыі пачаліся пошукі дзвюх беларускіх альпіністак — сясцёр Валянціны і Марыі Іванковых, якія зніклі ў раёне горнага хрыбта Аладаглар каля населенага пункта Чамарды (іль Нідзе ў цэнтральнай частцы краіны), паведаміла 19 лістапада мясцовае выданне Haberturk.

Паводле інфармацыі медыя, 16 лістапада сёстры выправіліся ў паход у мясцовасць Едзігёль у гарах Аладаглар, праз некаторы час сувязь з імі перарвалася.

У рэгіён былі накіраваныя пошукавыя групы ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў МУС Турцыі, а таксама жандармерыі.

Пошукава-выратавальныя работы вядуцца як з паветра, так і з зямлі.

Падзяліцца: