Мінск 18:38

МЗС Беларусі пацвердзіў знікненне ў Турцыі сясцёр Івановых

19 лістапада, Позірк. МЗС Беларусі пацвердзіў факт знікнення сясцёр Валянціны і Марыі Івановых у раёне горнага хрыбта Аладаглар каля населенага пункта Чамарды ў цэнтральнай частцы Турцыі.

“Беларускія дыпламаты знаходзяцца ў пастаянным кантакце з кампетэнтнымі органамі Турцыі і іншымі зацікаўленымі. У цяперашні час вядуцца пошукава-выратавальныя работы. Робіцца ўсё магчымае, задзейнічаныя ўсе даступныя рэсурсы”, — гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.

Пра тое, што 19 лістапада ў Турцыі пачаліся пошукі зніклых трыма днямі раней сясцёр, паведаміла мясцовае выданне Haberturk. Адзначалася, што задзейнічаны пошукавыя групы ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў МУС Турцыі, а таксама жандармерыі. Пошукавыя работы вядуцца як з паветра, так і з зямлі.

Пазней Турэцкі партал Rudaw размясціў фота зніклых дзяўчат.

Падзяліцца: