Выйшаў музычны альбом пра беларускіх палітвязняў
19 лістапада, Позірк. Музычны альбом пра беларускіх палітвязняў “Пазначаныя жоўтым” прадставіў праваабарончы цэнтр “Вясна” сумесна з творчымі дзеячамі. Над яго стварэннем працавалі паэты, акцёры, музыканты, праваабаронцы і былыя палітвязні.
Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія дазваляюць “адсачыць шлях палітвязня”: затрыманне — умовы — суд — лісты — пасля вызвалення. Асобна выдзелена тэма дзяцей, чые бацькі былі пазбаўленыя волі з палітычных матываў.
Як адзначае “Вясна”, альбом “з’яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій”. У аснову тэкстаў ляглі сведчанні палітвязняў, у аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў, якіх адміністрацыі калоній мецяць жоўтымі біркамі.
Сярод іншага выкарыстана бразганне кайданкоў Марыі Калеснікавай, абурэнне жыхароў “плошчы Пераменаў” пры затрыманні Сцяпана Латыпава, сведчанне асуджанага па “справе Зельцара” Арцёма Задруцкага.
Ідэя праекта належыць былой актрысе Купалаўскага тэатра Крысціне Дробыш, якая выступіла таксама менеджарам і рэжысёрам альбома. Праект рэалізаваны ў рамках праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.
На 19 лістапада ў Беларусі 1.269 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў для людзей з патрэбай пабудавалі на 12,1% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка