Сербскі пракрамлёўскі рух “Нашы” патрабуе адмяніць выступ Ціханоўскай на Бялградскай канферэнцыі па бяспецы
20 лістапада, Позірк. Адмяніць выступ Святланы Ціханоўскай на Бялградскай канферэнцыі па бяспецы запатрабаваў сербскі пракрамлёўскі “Кансерватыўны рух “Нашы”.
“Мы выказваем глыбокую занепакоенасць тым, што такая супярэчлівая фігура з даказанай датычнасцю да сабатажу і падтрымцы тэрарыстычнай дзейнасці атрымлівае платформу на мерапрыемстве, якое рэкламуецца як форум міру і бяспекі. Нагадаем, што групоўкі пад яе кіраўніцтвам ажыццяўлялі сабатаж на чыгуначнай інфраструктуры, каб спыніць транспарціроўку расейскіх войскаў, тым самым не толькі парушаючы суверэнітэт Беларусі, але і пагражаючы жыццю простых грамадзян. Таксама нагадваем, што яна ўдзельнічае ў арганізацыі падраздзяленняў з беларускім штабам, які ваюе ва Украіне”, — гаворыцца ў заяве.
Кіраўнік руху Іван Іванавіч назваў беларускага дэмакратычнага лідара “тэрарыстам”, якога “ніхто не хоча слухаць у Сербіі”.
Выступ Ціханоўскай запланаваны 20 лістапада, у заключны дзень канферэнцыі, у фармаце сяміхвіліннага відэазвароту на панэлі “Вайна і дэмакратыя: палітычнае развіццё ва Усходняй Еўропе ў святле расійскай агрэсіі”.
“Расійскія актывісты нервова рэагуюць на любы выступ Святланы Ціханоўскай, а тут яшчэ і ў Сербіі, якую Расія ўважае за сваю сферу ўплыву”, — пракаментаваў “Позірку” заяву сербскай групоўкі галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка.
Паводле слоў Вячоркі, выступ дэмлідара абавязкова адбудзецца.
Раней рух “Нашы” запатрабаваў ад уладаў краіны выдаць Беларусі рэжысёра Андрэя Гнёта.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка