Беларусь знаходзіцца на трэцім месцы ў ЕАЭС па росце цэн з пачатку года
20 лістапада, Позірк. Спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) у кастрычніку выраслі на 0,7%, з пачатку года — на 6,2%, у гадавым вымярэнні — на 8,1%, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У мінулым месяцы цэны ў Арменіі павялічыліся на 0,3% (агулам 2024 знізіліся на 0,8%, да кастрычніка 2023-га рост склаў 0,6%), Беларусі — на 0,5% (+4,3% і +5,9% адпаведна), Казахстане — на 0,9% (+6,6% і 8,5%), Кыргызстане — на 0,7 (+4,2% і +4,8%), Расіі — 0,8% (+6,6% і 8,5%).
Харчовыя тавары ў ЕАЭС падаражэлі на 1,1% (+5,2% і 8,2%): у Арменіі — на 0,8% (-2,6% і -0,1%), Беларусі — на 0,7% (+4,4% і 7,2%), Казахстане — на 0,4% (+3,2% і +4,9%), Кыргызстане — на 0,8% (+3,6% і 3,8%), Расіі — на 1,2% (+5,8% і +9%).
У цэлым па саюзе цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,7% (+4,7% і 5,7%): у Арменіі — 0,4% (-2,3% і -2,1%), Беларусі — на 0,3% (+3,6% і +4,1%), Казахстане — на 1% (+6,7% і 7,8%), Кыргызстане — на 0,7% (+3,6% і +4,6%), Расіі — на 0,7% (+4,7% і 5,7%).
Платныя паслугі ў ЕАЭС сталі даражэйшымі на 0,3% (+9,6% і 11,1%): у Арменіі за месяц патаннелі на 0,4% (+2,6% і 3,3%), Беларусі падаражэлі на 0,3% (+4,8% і 6%), Казахстане — на 1,4% (+11,5% і 14,3%), Кыргызстане — на 0,5% (+7,5% і 8,5%), Расіі — на 0,2% (+9,9% і 11,3%).
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, інфляцыя не павінна перавысіць 6%.
Міжнародны валютны фонд прагназуе, што рост цэн па выніках года складзе 6%, Еўразійскі банк развіцця — 8%, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця — 5,8%.
У 2023 годзе цэны выраслі на 5,8%.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская падзякавала Сербіі за адмову выдаць Гнёта і заклікала да супрацоўніцтва з дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаСербскі пракрамлёўскі рух "Нашы" патрабуе адмяніць выступ Ціханоўскай на Бялградскай канферэнцыі па бяспецы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронцы заяўляюць пра рост ціску на супольнасць ЛГБТК+ у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваІнстытут філасофіі НАН Беларусі пераарыентаваўся на супрацоўніцтва з Кітаем, Турцыяй, Манголіяй, КубайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+