Па памілаванні выйшла 178 чалавек, новымі палітвязнямі сталі 223 — “Вясна”
21 лістапада, Позірк. Шэсць хваляў памілавання палітзняволеных адбылося ў Беларусі з 3 ліпеня 2024 года, агулам вызвалена 178 чалавек. Апошняя частка памілаваных, паводле праўладных крыніц, выйшла на волю 20 лістапада, адзначае праваабарончы цэнтр “Вясна”.
За гэты ж час праваабарончая супольнасць прыняла 24 заявы аб наданні новым фігурантам крымінальных палітычных спраў статуса палітвязня — яго атрымалі 223 чалавекі.
20 лістапада Лукашэнка памілаваў 32 грамадзян, “асуджаных за ўчыненне экстрэмісцкіх злачынстваў” (8 жанчын і 24 мужчыны).
7 лістапада Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 31 чалавека.
16 верасня ён падпісаў указ аб памілаванні 37 чалавек, асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”, 4 верасня і 16 жніўня паводле такога жа механізму было памілавана па 30 чалавек.
На пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі пра выхад 18 палітвязняў, які адбыўся пасля заявы Лукашэнкі аб вызваленні яго “вельмі цяжкахворых” апанентаў. Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала казаў тады пра 14 вызваленых.
27 верасня праваабарончая ініцыятыва Dissidentby паведаміла, што Камітэт дзяржбяспекі “масава і гвалтоўна” вярбуе палітвязняў, вызваленых у 2024 годзе па “так званым памілаванні”.
Паводле звестак праваабаронцаў, супрацоўнікі спецслужбы “настойваюць на падпісанні [вызваленымі] шэрагу папер, згодзе на ўдзел у прапагандысцкіх відэароліках і забараняюць выезд з краіны”.
Сцвярджаецца, што КДБ “пад пагрозай новага пераследу і ціску на сям’ю” патрабуюць ад экс-палітвязняў “супрацоўніцтва ў агентурнай дзейнасці супраць дэмакратычных сіл”. Людзей, гаворыцца ў паведамленні, прымушаюць “звяртацца ва ўсе магчымыя фонды і структуры і паведамляць любую інфармацыю, якая дапаможа знішчыць каналы падтрымкі рэпрэсаваных або нанесці іншую шкоду апазіцыйным структурам”.
На 21 лістапада ў краіне 1.273 палітзняволеных, на 1 ліпеня было 1.410.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЗа фатаграфаванне бюлетэня ў Мінску заведзена 10 адміністрацыйных спраўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы вядуць перамовы з ЕС аб павелічэнні падтрымкі беларускіх незалежных СМІ — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка