Мінск 13:42

На беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC

Фота: neg.by

21 лістапада, Позірк. На беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму”, але рызыкі існуюць, заявіў на брыфінгу 21 лістапада старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.

“Сёння долар не адыгрывае вялікай ролі ўнутры краіны, — падкрэсліў эксперт. — Разлікі па экспарце і імпарце ў асноўным робяцца ў расійскіх рублях. А да яго Беларускі рубель як раз умацоўваецца — ужо менш за 3,4 рубля за 100“. (20 чэрвеня курс расійскай валюты складаў 3,7577 за 100. — “Позірк”.).

Паводле слоў Харытончыка, важна звяртаць увагу на курс беларускага рубля да кошыка валют. (Нацбанк выключыў з 12 снежня 2022 года з яго еўра і ўстанавіў “вагу валют пры разліку кошту кошыка”: для расійскага рубля — 60%, долара — 30%, юаня — 10%. — “Позірк”.).

“У цэлым па кошыку валют невялікае паслабленне — з пачатку года менш за 1%, — адзначыў эканаміст. — Таму варта лічыць, што курс беларускага рубля знаходзіцца ў рамках раўнавагі. А што тычыцца яго паслаблення да долара, то гэта — гісторыя крос-курсу”.

Паводле сцвярджэння прадстаўніка BEROC, цяперашнія ваганні курсу звязаныя з сезоннасцю: “Насельніцтва прад’яўляе большы попыт на валютным рынку — у лістападзе і снежні кожны год так адбываецца”.

Разам з тым, паводле слоў эксперта, рызыкі для валютнага рынку існуюць. Важным з іх ён назваў “расінхранізацыю манетарнай палітыкі ў Беларусі і Расіі”. У РФ цяпер “нашмат больш высокія працэнтныя стаўкі”, чым у Беларусі, што “можа выклікаць праблемы ў знешнім гандлі”, удакладніў Харытончык.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: