Мінск 11:33

За суткі на пажарах загінула пяць чалавек, ад пачатку года — 469

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

22 лістапада, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 21 лістапада па 6:00 22-га) на пажарах у Беларусі загінула пяць чалавек, вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У Брэсцкай вобласці агонь забраў тры жыцці: у Ляхавіцкім раёне — мужчыны (1969 год нараджэння), Лунінецкім — мужчыны (1974) і жанчыны (1987).

Падчас тушэння пажару ў Касцюковічах (Магілёўская вобласць) ратавальнікі знайшлі цела мужчыны (1980), у Лельчыцкім раёне (Гомельская вобласць) — жанчыны (1950).

Ад пачатку года на тэрыторыі Беларусі адбылося 5.533 пажары (за аналагічны перыяд 2023-га — 5.105; +8,4%), на якіх загінула 469 чалавек (412; +13,8%), з іх дзяцей — 11 (5; павялічылася у 2,2 раза).

Падзяліцца: