Журналіст Ігар Ільяш прызнаны палітвязнем (дапоўнена)
22 лістапада, Позірк. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнем затрыманага месяц таму журналіста Ігара Ільяша, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
У сумеснай заяве праваабаронцаў адзначаецца, што “затрыманне і крымінальны пераслед” Ільяша з’яўляюцца “працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова”.
Аўтары заявы прыйшлі да высновы, што “рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу” Ільяша з’яўляюцца “палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне або змяну характару яго публічнай дзейнасці дзеля законных мэт у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі”.
Праваабаронцы запатрабавалі ад уладаў неадкладна вызваліць і спыніць крымінальны пераслед журналіста; адмовіцца ад выкарыстання метадаў такога пераследу як інструмента ціску на свабоду выказвання меркавання ці іншыя правы і свабоды; спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітвязняў.
Апрача БАЖ заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі ПЭН, Беларускі Хельсінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва” і Lawtrend.
30 кастрычніка БАЖ паведаміў, што журналіста Ігара Ільяша перавялі ў следчы ізалятар № 1 (Калядзічы, Мінскі раён).
Пра затрыманне Ільяша — мужа журналісткі, палітзняволенай Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) — паведамілі праўладныя рэсурсы 22 кастрычніка. З паведамленняў вынікала, што ён затрыманы за інтэрв’ю незалежным СМІ. Заяўлялася, што тым самым ён займаўся “садзейнічаннем экстрэмісцкім фарміраванням”.
Таксама сцвярджалася, што журналіст ажыццяўляў “збор звестак для замежных разведак — даваў каментарыі ўкраінскім выданням”.
На відэа сілавікоў Ільяш паведаміў, што да ліпеня 2021 года з’яўляўся кадравым супрацоўнікам тэлеканала “Белсат”, пасля гэтага стаў журналістам-фрылансерам. “На працягу гэтых гадоў я неаднаразова даваў інтэрв’ю розным медыя, у ліку якіх былі і рэсурсы, якія былі прызнаны на тэрыторыі Беларусі “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” ў той ці іншы час”, — сказаў ён.
Журналіст асобна згадвае, што сярод замежных СМІ, якія да яго звярталіся па інтэрв’ю, былі ўкраінскія. У прыватнасці, на кантакт выходзіў “украінскі журналіст, які праводзіў расследаванне наконт магчымага ўдзелу беларускіх войскаў ва ўварванні ва Украіну”.
У ліпені 2021 года Ільяша затрымлівалі на 10 дзён, ён быў у статусе падазраванага паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Далейшага ходу крымінальная справа не атрымала.
Андрэева была затрымана разам са сваім аператарам Дар’яй Чульцовай 15 лістапада 2020 года. Яна вяла жывы эфір з месца разгону сілавікамі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага актывіста Рамана Бандарэнкі (“плошча Перамен” — двор на вул. Чарвякова ў Мінску).
У лютым 2021 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў журналістак вінаватымі ў “арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (арт. 342 КК), і прыгаварыў да двух гадоў калоніі.
Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.
13 ліпеня 2022 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў Андрэеву да васьмі гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Паколькі раней яна ўжо была прыгаворана да зняволення, шляхам частковага складання канчатковым пакараннем ёй прызначылі пазбаўленне волі на тэрмін восем гадоў і тры месяцы. Адлік вядзецца ад моманту затрымання ўвосень 2020 года.
20 верасня Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Андрэевай на рашэнне Гомельскага абласнога суда і пакінуў гэты вырак у сіле. Разам з тым ВС адкарэктаваў фармулёўку абвінавачання — “выдача дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве” заменена на “шпіянаж”.
3 верасня таго ж года Чульцова выйшла на волю. Цяпер пражывае ў Польшчы.
За інтэрв’ю незалежным СМІ, прызнаным “экстрэмісцкімі”, у Беларусі пераследуюць у крымінальным парадку.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка