Мінск 14:35

У зняволенні ў Беларусі знаходзіцца былы баец палка Каліноўскага Максім Ралько

Крыніца: БелТА

20 лістапада, Позірк. У зняволенні ў Беларусі знаходзіцца Максім Ралько — былы баец беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), які ваюе на баку Кіева. Кадры з ім з месцаў ізаляцыі прадэманстраваныя ў прапагандысцкім фільме тэлеканала АНТ “Бесы. Як хочуць захапіць Беларусь” 20 лістапада.

Калі і якім чынам Ралько трапіў у Беларусь, калі і пры якіх абставінах затрыманы, у якім статусе знаходзіцца, не паведамляецца.

Інфармацыі пра яго затрыманне раней не было.

Сцвярджаецца, што Ралько, які нарадзіўся ў Мінску ў 2001 годзе, далучыўся да ПКК у 2022 годзе.

На відэазапісе ён кажа, што мэта палка — “зайсці ў Беларусь”.

ПКК у Беларусі прызнаны “тэрарыстычнай арганізацыяй”.

Падзяліцца: