Ціханоўская: Заява дыктатара пра гатоўнасць адключыць інтэрнэт — знак таго, што ён адчувае сябе вельмі ўразлівым
Стоп-кадр з відэазапісу панэльнай дыскусіі ў Галіфаксе:
24 лістапада, Позірк. “Заява дыктатара пра тое, што ён гатовы адключыць інтэрнэт у выпадку паўстання — знак таго, што ён адчувае сябе вельмі ўразлівым”, — заявіла Святлана Ціханоўская на панэльнай дыскусіі пра пагрозы Кітая, Расіі, Ірана і Паўночнай Карэі ў рамках 16-га Міжнароднага форуму па бяспецы ў Галіфаксе (Канада) 23 лістапада.
Заблакаваць доступ у інтэрнэт Аляксандр Лукашэнка прыгразіў падчас размовы з выкладчыкамі і студэнтамі 22 лістапада ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.
“Нягледзячы на чатырохгадовыя рэпрэсіі, зняволенне людзей у турмы, ён баіцца беларускага народа, баіцца беларусаў”, — сказала дэмакратычны лідар.
Прызначаныя на 26 студзеня 2025 года прэзідэнцкія выбары яна назвала “цыркам, імітацыяй, рытуалам”.
“У нашым выпадку гэта будзе перапрызначэнне Лукашэнкі самім Лукашэнкам. Тая траўма, якую дыктатар атрымаў у 2020 годзе, настолькі глыбокая, што ён ужо загадзя спрабуе знішчыць рэшткі таго, што засталося ў Беларусі”, — адзначыла Ціханоўская.
Паводле яе слоў, нягледзячы на зьнішчэнне грамадзянскай супольнасьці і СМІ, Лукашэнка працягвае баяцца, бо бачыць, што беларусы не здаюцца. “У нас ёсць мноства сетак валанцёраў унутры краіны, якія падаюць нам інфармацыю, людзі ў сістэме Лукашэнкі, якія працуюць на нас, таму ён увесь час баіцца здрады”, — заявіла дэмлідэр.
Пры гэтым, лічыць яна, цяпер “не будзе магчымасці для людзей паўстаць адкрыта, таму што падрыхтоўка з боку рэжыму занадта жорсткая”. “Я не хачу, каб людзі ахвяравалі дарэмна”, — падкрэсліла Ціханоўская.
“Мы рыхтуемся да сапраўднага “ветру магчымасцяў” для нашай краіны, — сказала яна. — Гэта можа быць звязана з перамогай Украіны, і я жадаю, каб украінцы атрымалі ўсё, што можна, для сваёй перамогі. Гэта можа быць звязана з фізічнымі праблемамі — людзі не несмяротныя, вы ведаеце, Лукашэнка таксама. Гэта можа быць зьвязана з эканамічнымі праблемамі, можа нешта здарыцца ў Расіі. Але гэта павінен быць сапраўдны зручны момант”.
Ціханоўская, паводле яе слоў, бачыць кансэнсус сярод дэмакратычных партнёраў у пытанні непрызнання Лукашэнкі. “Але мы павінны ўзмацніць ціск. Мы павінны прадэманстраваць паслядоўнасць у дачыненні да рэжымаў, што, нягледзячы на ўсе гэтыя рытуалы, яны нелегітымныя, што ніхто з імі не размаўляе, што дэмакратычнае грамадства іх утаймавала”, — заклікала дэмлідар.
Гл. таксама:
Лукашэнка прызнаў сваё дачыненне да блакавання інтэрнэту ў жніўні 2020 года, якое тады адмаўляў
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка