Мінск 13:52

МУС паведаміла пра шэсць загінулых з пачатку сутак 23 лістапада, рост колькасці лабавых сутыкненняў

Вылет аўтамабіля "Опель" за межы праезнай часткі зафіксавала камера назірання
Стоп-кадр відэазапісу, апублікаванага МУС: "Позірк"

23 лістапада, Позірк. Шэсць чалавек загінула ў выніку дарожных аварый з пачатку сутак 23 лістапада, паведаміў у відэакаментары начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.

Паводле яго інфармацыі, прыкладна ў 15 гадзін на 147-м кіламетры аўтадарогі М6 Мінск — Гродна 61-гадовы кіроўца заснуў за рулём і не даў рады кіраванню, пасля чаго яго “Опель” вылецеў за межы праезнай часткі, наехаў на дарожную агароджу і неаднаразова перакуліўся.

Загінулі чатыры пасажыры: дзеці 7 і 17 гадоў, дзве жанчыны 55 і 68 гадоў. У сямімесным мінівэне ехала шэсць чалавек.

Паводле ўказання міністра Івана Кубракова Ротчанкаў выехаў на месца ДТЗ. Ён таксама паведаміў, што “апошнім часам адзначаецца ўсплёск і лабавых сутыкненняў”. Ці стала лабавое сутыкненне прычынай смерці яшчэ двух чалавек 23 лістапада, начальнік ДАІ не канкрэтызаваў.

Згодна звестак МУС, у 2023 годзе ў ДТЗ загінула 436 чалавек, за 9 месяцаў 2024 года — 276.

Падзяліцца: