Мінск 13:45

За суткі ад агню ў Беларусі загінула шэсць чалавек, ад пачатку года — 478

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

25 лістапада, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 24 лістапада да 6:00 25-га) на пажарах у Беларусі загінула шэсць чалавек, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У Віцебскай вобласці агонь забраў жыцці трох чалавек (у Расонскім раёне загінула два, Шумілінскім — адзін), Гомельскай — дзве (па адным загінулым у Петрыкаўскім і Лоеўскім раёнах), Гродзенскай — адну (у Бераставіцкім раёне).

Ад пачатку года ў краіне адбылося 5.598 пажараў (за аналагічны перыяд 2023-га — 5.157; +8,6%), на якіх загінула 478 чалавек (421; +13,5%), з іх дзяцей — 11 (7; +57,1%).

Падзяліцца: