Мінск 15:25

У кастрычніку намінальны сярэдні заробак вырас на 2,1%

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

25 лістапада, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў кастрычніку 2024 года склаў 2.363,4 рубля — на 49,5 больш (+2,1%), чым у верасні (2.341,2), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя зарплаты — на 3,9%, намінальны сярэднямесячны заробак павінна быць не менш за 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — не менш за 1.634).

Падзяліцца: