Лукашэнка — прэм’еру Пакістана: Мы пачулі вас наконт бязвізу, думаю, праблем не будзе

26 лістапада, Позірк. Беларусь і Пакістан разгледзяць пытанне аб усталяванні бязвізавага рэжыму, вынікае з заявы Аляксандра Лукашэнкі на перагаворах з пакістанскім прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам 26 лістапада ў Ісламабадзе.
“Мы пачулі вас наконт бязвізу. Міністр замежных справаў ведае вельмі добра нашу палітыку. Думаю, што і тут асаблівых у нас праблем не будзе”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле слоў спікера, уладам у Мінску “вельмі цікавая” прапанова Пакістана “па транспартным калідоры, асабліва цяпер”. Як раней паведамляў “Позірк”, 26 лістапада было падпісана міжурадавае пагадненне аб міжнародных аўтамабільных зносінах, у якім вызначаюцца “парадак ажыццяўлення міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў, умовы ўзаемнага вызвалення перавозчыкаў ад выплаты мытных пошлін, падаткаў і збораў, звязаных з выкарыстаннем транспартных сродкаў”.
Паводле інфармацыі беларускага МЗС, цяпер грамадзяне Пакістана маюць права бязвізавага ўезду ў Беларусь праз пункты пропуску ў аэрапортах краіны “пры наяўнасці ў сапраўдным дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў — членаў Еўрапейскага саюза або дзяржаў — удзельніц Шэнгенскай зоны” з адзнакай пра ўезд на тэрыторыю згаданых дзяржаў, а таксама “авіяквіткоў з пацвярджэннем у іх даты вылету” з Беларусі.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і краін Еўрапейскага саюза цягнецца міграцыйны крызіс. Сярод нелегалаў, якія спрабуюць трапіць у ЕС з беларускай тэрыторыі, ёсць грамадзяне Пакістана.
Паводле звестак праваабаронцаў беларускай арганізацыі Human Constanta, польскага фонду Ocalenie, літоўскай Sienos Grupe і латвійскай Gribu palīdzēt bēgļiem, з вясны 2021 года па сакавік 2024-га на мяжы Беларусі і краін ЕС загінула не менш як 116 замежнікаў, у тым ліку пакістанцы.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ студзені ў беларускай эканоміцы было занята на 0,05% больш працаўнікоў, чым месяцам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў за 12 месяцаў павялічыліся на 13,5% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВысновы КЛДДЖ па Беларусі могуць выкарыстоўвацца ў расследаванні злачынстваў рэжыму — дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПракуратура плануе праверкі ў дзіцячых лагерах па ўсёй краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені намінальны сярэдні заробак знізіўся амаль на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+